27.04.2021 Літаратура, Навіны, Падзея

“Бібліятэка лемолага”

Размова з перакладчыкам і даследчыкам творчасці Станіслава Лема

У рамках святкавання 100-годдзя з дня нараджэння Станіслава Лема Польскі інстытут у Мінску падрыхтаваў спецыяльны выпуск з цыкла “Санаторый пад клепсідрай”. Пра бліскучага фантаста, найбуйнейшага ў Польшчы і аднаго з самых вядомых у свеце, глыбокага мысляра, філосафа, гісторыка культуры, футуролага, фельетаніста, публіцыста і паэта раскажа адзін з самых кампетэнтных лемолагаў свету, перакладчык і даследчык творчасці Станіслава Лема, кандыдат тэхнічных навук Віктар Язневіч. Размову вядзе паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

  • Як і чаму доктар тэхнічных навук стаў лемолагам?
  • – Першая сустрэча з аўтарам скончылася міжнародным скандалам.
  • – Наступствы “Закона Доньды”.
  • – Першы пераклад для сяброў, а што далей?
  • – Дзівосная калекцыя лемолага – мэта або выпадковасць?
  • – Людзі, якія цікавяцца камп’ютарнай тэхнікай, павінны прачытаць Лема!
  • – Самы вядомы раман Лема “Салярыс”: пераклады, публікацыі, адаптацыі. Лем – Таркоўскі: сутыкненне геніяў.
  • – Віктар Язневіч пра даследаванні, пераклады і напісанне прац, якія папулярызуюць дасягненні Станіслава Лема.
  • – Экскурсія па кабінеце лемолага. Для чаго служыць калекцыя, хто і як ёй карыстаецца?
  • – Як лемолаг святкуе 2021 Год Лема.

Праект рэалізаваны ў рамках святкавання ГОДА ЛЕМА 2021.

Размова вядзецца на беларускай і рускай мовах, даступныя субцітры на польскай мове.

Прэм’ера адбудзецца 27 красавіка а 18:00BY/17:00PL на youtube-канале Польскага Інстытута ў Мінску.

Scheduled Літаратура Навіны Падзея