28.05.2021 - 30.05.2021 Кіно, Падзея

Сучаснае польскае кіно online.

“НІШТО НЕ ГІНЕ” (2019), рэж. Каліна Алабрудзіньска
🎬УВАГА! Доступ да прагляду мастацкага фільма „Нішто не гіне” (Польшча, 2019), рэж. Каліна Алабрудзіньска:
https://vimeo.com/554287680
Пароль: NNG_28.05.2021
Фільм даступны да прагляду да 24:00 30 мая (нядзеля) 2021 г.
Фільм можна будзе паглядзець у арыгінале, а таксама з субтытрамі на беларускай альбо ангельскай мове.
❗️❗️28 траўня а 18:00 ❗️❗️ прапануем вам чарговую сустрэчу з цыклу «Польскае кіно online» – “Іх першыя стужкі” . Яна будзе прысвечана дэбютным работам выпускнікоў знакамітай Лодзінскай кінашколы. Вы даведаецеся пра першыя крокі ў кінамастацтве Анджэя Вайды, Рамана Паланскага, Казімежа Куца, Ежы Скалімоўскага, Яна Якуба Кольскага, Яна Камасы ды іншых слынных прадстаўнікоў польскай рэжысуры.

▶️А таксама вы ўбачыце адну з самых паспяховых за апошні год дыпломных стужак – фільм Каліны Алабрудзіньскай “Нішто не гіне”, 2019 г., 71 хв.
✔Фільм прадстаўляе кінакрытык Антон Сідарэнка.
✔Шчыра запрашаем да дыскусіі ў каментарах.
➡Па заканчэнні эфіру ў каментарах na FB, a таксама на сайце мы апублікуем ‼️cпасылку на стужку з паролем ‼️для бясплатнага прагляду.
Спасылка будзе ў доступе да нядзелі 30  траўня (да гадз. 23:59 ).
Фільм можна будзе паглядзець у арыгінале, а таксама з субтытрамі на беларускай альбо ангельскай мове.

🎥“Нішто не гіне”, 2019 г., 71 хв.
Сцэнарый і рэжысура: Каліна Алабрудзіньска.
Аператар: Нільс Кроне.
У ролях: Зузана Пулаўска, Міхал Сураш, Пётр Пацек, Вікторыя Філус, Ян Грынкевіч, Караль Навіньскі, Павел Главаты, Катажына Майда, Караль Куныш, Фаўстына Казімерска ды інш.
“Нішто не гіне” – захапляльная драма з элементамі камедыі пра маладых людзей, наведвальнікаў сеансаў групавой тэрапіі. Кожны з іх мае свае праблемы, свае асабістыя жыццёвыя цяжкасці. Глядач паслядоўна знаёміцца з кожным героем і з яго гісторыяй. У фільме здымаліся студэнты і студэнткі акцёрскага курсу Лодзінскай кінашколы.

 

from to
Scheduled Кіно Падзея