28.05.2021 Падзея, Тэатр

Спектакль “КАБІНЕТ”

Тэатр “МЛЫН” - Мастацкі фонд «Млын»

Праект рэалізаваны дзякуючы падтрымцы сталічнага горада Варшавы

Сцэнар і рэжысура: Наталля Фіеўска-Зданоўска
Дата і час: 28 траўня (пятніца), 22:00 па беларускім часе. Бясплатны прагляд спектакля з субцітрамі да канца суботы.
Месца: старонка Тэатра МЛЫН – Мастацкага фонда «Млын» у Фэйсбуку>> СПАСЫЛКА
Спектакль для гледачоў ад 15 гадоў
Працягласць: 60 хв.

Анлайн-версія спектакля ўяўляе сабой адмыслова падтрыхтаваную кіна-тэатральную рэінтэрпрэтацыю для гледачоў, а не звычайны запіс.

Яна – мае крыху больш за 30 гадоў, расчараваная сучасная маці – полька (Пауліна Хольц), якая, нягледзячы на намаганні, не спраўляецца з мноствам абавязкаў. Ён –моцна заняты лекар – разведзены каталік (Рафал Касэцкі), які пад маскай цынізму хавае няўпэўненасць і расчараванне.
І вось яны раптам, выпадкова, захрасаюць разам у артапедычным кабінеце. На імгненне спыняецца штодзённы ход падзей.

Наталля Фіеўска-Зданоўска – рэжысёрка і сцэнарыстка: „Для мяне сучаснае мацярынства – гэта экстрэмальны досвед. Я хачу ўважліва паглядзець на сучасную жанчыну не для таго, каб пасмяяцца над праславутай “хатняй курыцай”, а каб паказаць, што за фасадам “курыцы” крыецца глыбока экзістэнцыяльны асабісты досвед – бездапаможнасць, адзінота, нездаволеныя патрэбы. Я таксама хачу паглядзець на мужчын – што з імі здарылася?”

Ролі выконваюць:
Пауліна Хольц
Рафал Касэцкі

Рэалізацыя:
Мастак па святле: Мікалай Малеша
Музыка: Філіп Дрэгер
Вытворчасць: Катажына Максімовіч
Здымачная група:
Рэалізацыя і мантаж: Аляксандра Паніска
Аператар: Томаш Сускі
Гук: Ірэна Суска
Вытворчасць запісу: Дарота Шапоўска
Кінааператар: Пшэмыслаў Шоль
Грым: Анна Яблоньска
Асістэнт рэжысёра: Ганна Герда

Прэм’ера спектакля адбылася ў 2010 годзе на сцэне Тэатра МЛЫН.

Scheduled Падзея Тэатр