6.11.2019 Кіно, Падзея

Вечар польскага дакументальнага кіно

6 лістапада у рамках ХХVI Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» адбудзецца  ВЕЧАР ПОЛЬСКАГА ДАКУМЕНТАЛЬНАГА КІНО, дзе будуць дэманстравацца дзве стужкі:  і "Справа Ёханы Лангефельд", "Добрая змена"

18: 30 /т “SILVER SCREEN”), зала №2

“Справа Ёханы Лангефельд”  (Польшча, Германія), рэж. Уладэк Юркаў, Гербург Родэ-Даль 

Невядомая гісторыя Ёханы Лангефельд, наглядчыцы канцлагераў Асвенцім і Равенсбрук. Пасля вайны яна здолела збегчы з кракаўскай турмы. Яе выратавалі былыя вязні. Чаму людзі, што перажылі жахі Равенсбруку, дапамаглі эсэсаўскай наглядчыцы пазбегнуць пакарання? Аўтары польска-нямецкага фільма даследуюць абставіны гэтых уцёкаў, а таксама адказваюць на пытанне, кім была Ёхана Лангефельд.

2019 МКФ «RIFFA» (Канада) — гран-пры за лепшы замежны дакументальны фільм
МКФ «Neisse» (Германія, Польшча, Чэхія) — афіцыйная праграма
МКФ дакументальнага гістарычнага кіно «DOCK» (Балгарыя) — афіцыйная праграма
МКФ «KinoDUEL» (Расія) — афіцыйная праграма МКФ «AegeanDocs» (Грэцыя) — афіцыйная праграма

Scheduled Кіно Падзея