27.11.2019 Літаратура, Падзея

Шчырым сэрцам адараю

канцэрт у выкананні выпускнікоў “ОПЕРНАЙ АКАДЭМІІ” ВялікагаТэатра — Нацыянальнай оперы ў Варшаве

27 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбудзецца канцэрт “ШЧЫРЫМ СЭРЦАМ АДАРАЮ” у выкананні выпускнікоў “ОПЕРНАЙ АКАДЭМІІ” ВялікагаТэатра — Нацыянальнай оперы ў Варшаве. Канцэрт адбудзецца ў рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Музычны тэатр у прасторы мастацкай культуры: праблемы і перспектывы (да 200-годдзя здня нараджэння С.Манюшкі і 90-годдзя з дня нараджэння Я. Глебава)».

Уваход — па запрашэннях

У канцэрце прымаюць удзел таленавітыя маладыя выканаўцы з Польшчы — лаўрэаты і пераможцы шматлікіх конкурсаў і фестываляў у Польшчы і за мяжой:

Магдалена Стэфаняк сапрана

Катажына Бэлкюс сапрана

Зузанна Наляваек мецасапрана

Катажына Шымковяк мецасапрана

Рафал Полек тэанар

Караль Сквара бас

Ясін Рамаль-Рыкала бас

Яанна Лашчкоўска фартэпіяна

Наталля Паўлашэк фартэпіяна

Аляксандр Тэліга фартэпіяна

(ПОЛЬШЧА),

а таксама:

АНСАМБЛЬ САЛІСТАЎ (БЕЛАРУСЬ)

Аксана Герасімёнак скрыпка

Таццяна Лявіцкая скрыпка

Вольга Пільневіч альт

Кацярына Акавіцкая віяланчэль

Аляксандр Яскельчык кларнет

Дар’я Елісеева флейта

 У праграме: Ст. Манюшка, Ф. Шапэн, М. Карловіч, І.Я. Падэрэўскі, В. Лютаслаўскі, Л.Ружыцкі, М. Вайнберг, Х. Чыж 

Scheduled Літаратура Падзея