11.04.2019 Музыка, Падзея

КАНЦЭРТ “ВЕЧАР КАНСЕРВАТОРЫІ”

Канцэрт з цыклу «ВЕЧАР КАНСЕРВАТОРЫІ», у межах Міжнароднага музычнага фестывалю "ДА 200-ГОДДЗЯ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ" (1819-1872).

11 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі (пр-т. Незалежнасці, 50) адбудзецца канцэрт з цыклу «ВЕЧАР КАНСЕРВАТОРЫІ», у межах Міжнароднага музычнага фестывалю “ДА 200-ГОДДЗЯ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ” (1819-1872).

Выканаўцы:

– Студэнцкі сімфанічны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, мастацкі кіраўнікі дырыжор — Андрэй Галанаў.

– Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, мастацкі кіраўнік і дырыжор — дацэнт Інэса Бадзяка. 

– Студэнцкі хор Кракаўскай музычнай акадэміі, мастацкія кіраўнікі і дырыжоры — Анджэй Кажэнёўскі і Мацей Творэк. 

Саліст- лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Міхнюк.

Дырыжор — Рэктар Кракаўскай музычнай акадэміі, ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі СТАНІСЛАЎ КРАЎЧЫНСКІ.

Прагучаць творы С Манюшкі: Фантастычная уверцюра «Байка» («Зімовая казка»), «Мазур» з оперы «Страшны двор» («Зачараванызамак»), «Крымскія санеты» на словы А.Міцкевіча 

Вядучая — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Наталія Ганул.

 

Scheduled Музыка Падзея