Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Установа Культуры «Клуб аматараў польскай ібеларускай культуры» сардэчна запрашаюць на Гала-канцэрт VII Фестывалю песні Ганны Герман «Эўрыдыка», які пройдзе 21 кастрычніка 2018 г. у 18.00 на галоўнай сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
У праграме канцэрта выступленне лаўрэатаў VII Фестывалю і лаўрэатаў фестываляў мінулых гадоў, ўзнагароджванне пераможцаў, выступ запрошаных гасцей і членаў журы.
У канцэрце прымуць удзел:
– папулярнаябеларуская спявачка Іскуі Абалян,
– вядомы польскі спявак Марэк Раўскі (Польшча),
– дацэнт кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтакультуры і мастацтваў, спявачка Таццяна Дробышава,
– салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперыі балета Аляксандр Гелах і Юры Гарадзецкі,
– вядомы польскі кампазітар і піяніст Ежы Дэрфел;
Пераможцы фестываляў мінулых гадоў:
– Галіна Сакольнік– салістка Белдзяржфілармоніі, Гран Пры VIФестывалю,
– Юлія Скурко — Гран Пры III Фестывалю,
– Паліна Данская — салістка ваеннага аркестра ў Мінску,1 прэмія VI Фестывалю,
– Яна Карнейчык — 1прэмія VI Фестывалю;
Ганаровыя госці Фестывалю:
– Маймуна — беларуская скрыпачка, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі пападтрымцы таленавітай моладзі;
– Надзея Бронска — вядомая беларуская выканаўца песень Ганны Герман;
Канцэрт пройдзе ў суправаджэннінароднага інструментальнага ансамбля «ARS LONGA», кіраўнік — Марат Лагутка.
Вядучыя канцэрта:
вядучы канала «Культура» беларускагарадыё Уладзімір Трапянок і папулярная беларуская актрысаі тэлевядучая Юлія Шпілеўская.
Рэжысёр канцэрта: Марына Таварніцкая.
Інфармацыя пра фестываль-конкурсwww.annagerman.by
Запрашаем усіх прыхільнікаў Ганны Герман і ўдзельнікаў Фестывалю на творчуюсустрэчу з польскім біёграфам Ганны Герман, аўтарам кніг пра жыццё спявачкі Марыолай Прызван, якая адбудзецца 20 кастрычніка 2018 гадоў ў 17.30 у Малой зале філармоніі.
Уваход вольны.