16.11.2017 - 19.11.2017 Мастацтва, Падзея

Дні польскага дызайну

Polish Graphic Design Week 2017

Мінск, 16-19 лістапада 2017

„Polish Graphic Design Week”  – гэта праект, які прадстаўляе польскі графічны дызайн і праводзіцца рэгулярна падчас міжнародных фестываляў, канферэнцый і падзей, якія датычаць  візуальнай культуры Еўропы і свету. Кожны раз  „Polish Graphic Design Week”  скадаецца з серыі лекцый, семінараў, дыскусій і выстаў з удзелам найважнейшых польскіх практыкаў і тэарэтыкаў дызайну.

Польскі графічны дызайн ва ўсім свеце ўспрымаецца праз феномен і дасягненні польскай школы плакату, якая паўстала ў 50-60 гг. ХХ стагоддзя і дасканала развівалася аж да часоў падзення камуністычнай сістэмы ў Польшчы. У выніку палітычных і сацыяльных трансфармацый 90-ых гадоў у польскім дызайне задамінавала агрэсіўная мова рэкламы і маркетынгу. Чарговы шанец на росквіт польскі графічны дызайн атрымаў толькі пасля 2000 году, калі ў Польшчы стабілізавалася эканамічнае развіццё, а ў асяроддзі дызайнераў  з’явілася магчымасць прафесіяналізацыі ў реальнасці вольнага рынку.

Сёння сфера дызайну ў Польшчы развіваецца вельмі дынамічна і ў самых разнастайных накірунках і стылях. Місія „Polish Graphic Design Week” палягае ў рэпрэзентацыі самых сучасных і часта шырока невядомых абліччаў і тэндэнцый польскага  графічнага дызайну: сучасная тыпаграфіка, дзіцячая ілюстрацыя, эксперыментальны вэбдызайн, інфармацыйны дызайн, редакцыйная графіка, брэндынг у сферы культуры, гарадскі актывізм, а таксама журналістыка, публіцыстыка і выданні, прысвечаныя польскаму дызайну.

Сучасныя польскія практыкі і тэарэтыкі дызайну прапануюць арыгінальную дызайнерскую мову, якая не толькі чэрпае ідэі і натхненне з традыцыі польскай школы плакату, але таксама дэманструе цалкам новы погляд на візуальную камунікацыю.

„Polish Graphic Design Week 2017” у Мінску праводзіцца пры падтрымцы Беларускага Саюзу Дызайнераў, Беларускай  дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Лятучага ўніверсітэту, школы  „Calligraphy” і школы „Architectural Thinking School For Children”. Польскія ўдзельнікі праекту ў Беларусі: Зуза Рагатты, Марцін Віха, Рэнэ Вавжкевіч і Зося Дзяржаўска.

 

Куратар і каардынатар праекту: Рэнэ Вавжкевіч

Партнёры: Польскі Інстытут у Мінску,  School of Form  у Познані

Праект часткова фінансуецца Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча.

 

Марцін Віха / Marcin Wicha

Дызайнер, ілюстратар і фельетаніст. Публікуецца ў найбуйнейшай польскай штодзённай газеце “Gazeta Wyborcza”. У 2015 годзе выдаў кнігу “Як я перастаў любіць дызайн”, якая стала ў Польшчы выдавецкім бэстсэлерам. Сёлета выйшла яго новая кніга “Рэчы, якія я не выкінуў”

www.instytutksiazki.pl/ksiazki-detal,literatura-polska,10056,jak-przestalem-kochac-design.html

 

Зуза Рагатты / Zuza Rogatty

Графічны дызайнер, спецыялізуецца ў галіне візуальных ідэнтыфікацый, а таксама шрыфтоў і тыпаграфікі. Выпускніца  Універсітэту Мастацтваў у Познані. Штодзённа працуе ў камандзе Mamastudio. Стварае разнастайныя каліграфічныя шрыфты і формы на вокнах і шыльдах крамаў і на сцянах будынкаў.

https://www.behance.net/rogatty

 

Зося Дзяржаўска / Zosia Dzierżawska

Ілюстратар дзіцячых кніг, малюе для прэсы, аўтар і ілюстратар коміксаў.  Сузаснавальніца міланскай студыі ілюстрацыі Armad’illo.  Супрацоўнічае з выдаўніцтвамі Польшчы, Італіі, Велікабрытаніі і ЗША. Яе ілюстрацыі былі двойчы адзначаныя на кніжных ярмарках у Балоніі (у 2014 і 2017 гадах). У 2014 годзе ў Італіі выйшаў яе дэбютны поўнафарматны комікс “A testa in giù”.

www.zozozosia.com

www.studioarmadillo.it

 

Рэнэ Вавжкевіч / Rene Wawrzkiewicz

Графічны дызайнер, даследчык і куратар. Ініцыятар, аніматар і арганізатар мноства падзей, звязаных са сферай графічнага дызайну ў Польшчы, сярод якіх: выстава „Design Freedom”,фестываль „Targi Wiedzy Graficznej”, праекту „Warszawskie Kroje”,  выставы „TypoPolo” i выставы „Druga Ogólnopolska Wystawa Znaków Graficznych”.

www.rene.waw.pl

www.owzg.pl

www.kroje.org

www.symboltologo.com

17 лістапада 12:00 – 18:00. Кафедра графічнага дызайна Беларускай дзяржаўнай акадэміі Мастацтваў (вул. Каліноўскага, 50а. Тэл. +375 17 369 80 90)

Гістарычныя лакальныя шрыфты як культурная каштоўнасць. Практыкі аднаўлення ў праекце “Варшаўскія кроі”.

Расказвае Рэнэ Вавжкевіч, дызайнер, тэарэтык, каардынатар праекта.

Майстар-клас вядзе Зузана Рагатты, графічны дызайнер, тыпограф, каліграф.

Майстар-клас прадугледжаны для студэнтаў Акадэміі мастацтва.

 

18 лістапада 12:00 – 17:00. Кафедра графічнага дызайна Беларускай дзяржаўнай акадэміі Мастацтваў.

Працяг майстар-класа Зузаны Рагатты.

 

18 лістапада 18:30. Сядзіба Беларускага Саюза Дызайнераў (Брылеўская,14, уваход са двара. Тэл +375 293 808 075)

Новыя трэнды ў польскай кніжнай ілюстрацыі. Сустрэча з графікам Зосяй Дзяржаўскай.

Прэзентацыя кнігі Патрыка Магільніцкага “Няма чаго крыўдаваць”.

 

19 лістапада 17:00. Сядзіба Беларускага Саюза Дызайнераў (Брылеўская,14).

Які “дызайн” атачае нас у паўсядзённай рэчаіснасці? Што і чаму з ім не так?

Сустрэча з Марцінам Віхам, аўтарам кніг “Як я перастаў любіць дызайн” і “Непавыкіданыя рэчы”.

 

Запрашаем!

from to
Scheduled Мастацтва Падзея