Ракаў – полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы і СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус “сталіцы кантрабандыстаў”.
У праграме фестывалю: прэзентацыя польскай, беларускай, літоўскай і яўрэйскай культур, выступленні музычных і харэаграфічных калектываў з Польшчы, Беларусі і Літвы, кірмаш “Горад майстроў”, выставы “Польшча – краіна аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА”, “Валерыя Гайшун – майстар яўрэйскай лялькі”, “Выстава ілюстрацый да ізраільскіх дзіцячых кніг”, “Выцінанка і рэйзэле Валянціны Слюнчанка”. Гасцей таксама чакае цікавы квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”, які дазволіць акунуцца ў атмасферу Ракава 1930-х гадоў.
Госці фестывалю змогуць паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краін, прадстаўленых на фестывалі, і правесці дэгустацыю піва.
Хэдлайнеры фестывалю: Лявон Вольскі і Павел Аракелян (Беларусь) і “Bum Bum ORKeSTAR” * (Польшча).на мерапрыемства вольны.
*BUM BUM ORKeSTAR заснаваны ў 2014 годзе. У рэпертуары калектыву – кампазіцыі, якія ўяўляюць сабой спалучэнне польскай, балканскай і клезмерской музыкі.
Назва гурта непасрэдна звязана з музыкай, якую выконваюць музыкі, і з тым, як яны яе выконваюць. “Bum Bum” азначае “бомба”, г.зн. фантастычна выкананая, моцная і энергетычная музыка. “Bum Bum Orkestar” складаецца выключна з салістаў, якія разам ствараюць «ідэальную гармонію».
Гурт з’яўляецца лаўрэатам галоўных фальклорных фестываляў у Польшчы: ІІ месца ў конкурсе “Адкрытая сцэна” на Міжнародным фестывалі фальклорнай музыкі “Mikołajki folkowe-2014”, узнагарода публікі на “VI Dragon Folk-festiwal” (2015), II месца і прыз глядацкіх сімпатый на XVIII конкурсе Польскага радыё “Новая Традыцыя” (2015). У 2016 г. свет убачыў дэбютны альбом гурта пад назвай “Niesiądz”, што ў курпёўскім дыялекце азначае “Месяц”.