26.08.2017 Музыка, Падзея

Пётр Елфімаў з песнямі Ч. Немэна

у межах святкавання 500-годдзя г. Шчучына

Шчучынскі край заўсёды быў багаты на таленты. З яго гісторыяй звязаныя лёсы многіх выдатных людзей: пісьменнікаў, мастакоў, навукоўцаў, палітыкаў. Але сярод іх асабліва ярка заззяла ў сярэдзіне ХХ стагоддзя зорка Чэслава Немэна – найвялікшага рок-музыканта Польшчы, які нарадзіўся ў 1939 годзе ў невялікай вёсцы Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна. Яго творчая спадчына дагэтуль натхняе сучасных музыкаў. 

З нагоды 500-годдзя горада ў Шчучыне выступіць вядомы беларускі выканаўца Пётр Ялфімаў, у рэпертуары якога значнае месца займаюць менавіта песні Чэслава Немена. 
 
Scheduled Музыка Падзея