Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка – дзеяч, які належыць гісторыі некалькіх краін – Польшчы, Літвы, Беларусі, ЗША, Францыі. Мерапрыемства праводзіцца ў рамках абвешчанага ЮНЕСКА года Касцюшкі.
Мэтай канферэнцыі з’яўляецца навуковае асэнсаванне постаці Т. Касцюшкі ў памяці, гісторыі і культуры розных народаў, перадусім беларускага, польскага, літоўскага, амерыканскага.
Асноўныя аспекты канферэнцыі:
– жыццё і дзейнасць Тадэвуша Касцюшкі;
– гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў культуры розных народаў;
– музеефікацыя спадчыны Тадэвуша Касцюшкі і звязаныя з ім памятныя мясціны.
У канферэнцыі бяруць удзел гісторыкі, культуролагі, мастацтвазнаўцы, літаратуразнаўцы, фалькларысты, музеязнаўцы, краязнаўцы.