Польскі Інстытут у Мінску
запрашае на святкаванне
ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ФРЫДЭРЫКА ШАПЭНА!
Чакаем Вас 1 сакавіка 2017 г. а 18-й гадзіне
ў гандлёва-забаўляльным цэнтры GALLERIA MINSK.
1 сакавіка 2017 г. выбітнаму кампазітару і піяністу ФРЫДЭРЫКУ ШАПЭНУ споўнілася б 207 год. Штогод у гэты дзень у розных краінах свету адбываюцца шматлікія мерапремствы, прысвечаныя выдатнай постаці ў гісторыі польскай і сусветнай культуры.
Музыка Шапэна гучала ў розных нетыповых месцах: ля пірамідаў у Гізе, на Вялікай кітайскай сцяне і нават на Міжнароднай касмічнай станцыі…
А ў Мінску музыку кампазітара можна будзе паслухаць у гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk, дзе на сапраўдным канцэртным раялі музыкі будуць выконваць вальсы, паланэзы, мазуркі і накцюрны Шапэна.
Наведвальнікаў чакае:
- Выступленне знакамітага дуэта з Польшчы – Барташ КАЛАЧКОЎСКІ & і Войцех ШЫМЧЭЎСКI, якія выканаюць творы Шапэна на чатыры рукі
- Імправізацыі на тэмы твораў Шапэна ў выкананні беларускага гурта FIVE Storey ensemble
- Выступленне навучэнцаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №3 імя Ф. Шапэна г. Мінска з праграмай твораў Фрыдэрыка Шапэна
- Выстава беларускага мастака Дзмітрыя Сурыновіча «Шапэн у анімацыі» з удзелам аўтара
- А таксама шмат цікавых сюрпрызаў ад арганізатараў