1.03.2017 Кіно, Падзея

Фільм “НАДВОР’Е НА ЗАЎТРА”

Да 70-годдзя Ежы Штура Польскі кінаклуб
ЕЖЫ ШТУР – рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, інтэлектуал. Нарадзіўся 18 красавіка 1947 года ў Кракаве. У 1970 годзе скончыў Філалагічны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта па спецыяльнасці польская мова і літаратура. Праз 2 гады паступіў на акцёрскае аддзяленне Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве. Ужо падчас вучобы выступаў у спектаклях Старога тэатра ў Кракаве. З 1990-га па 1997-ы год быў рэктарам Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве. У 2002 годзе зноў абраны рэктарам ДВТШ. У 1994 годзе атрымаў званне Прафесара тэатральнага мастацтва. Лаўрэат шматлікіх узнагарод. У 90-ыя гады пачаў займацца аўтарскім кіно. З 1998-га года Член Еўрапейскай Кінаакадэміі.
 

НАДВОР’Е НА ЗАЎТРА /2003 г., меладрама, каляр., 94 хв./ 1 САКАВІКА,19:00

Юзэф Козел сямнаццаць гадоў жыве ў манастыры, куды схаваўся ад жонкі, якая яму здраджвала, і камуністычных рэпрэсій. Ён павінен выступіць на фестывалі вакальна-інструментальнага мастацтва за мурамі манастыра. Падчас выступу яго пазнаюць жонка і сын. Царкоўныя ўлады абураныя. Юзэф вымушаны пакінуць манастыр. Сям’я сустракае яго холадна. Жонка, малодшая дачка і сын не могуць дараваць яму раптоўнага знікнення сямнаццаць гадоў назад

 
Пачатак а 19-й гадзіне
Фільм дэманструецца на мове арыгінала
Уваход вольны
Scheduled Кіно Падзея