12.02.2017 Літаратура, Падзея

Майстар-клас для дзетак “Я ЗВЯРОК”

Мінскі міжнародны кніжны кірмаш

12 лютага 2017 года а 12-ай гадзіне на Дзіцячай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі (Мінск, пр.Пераможцаў, 14) у рамках XXIV Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу польская ілюстратарка кніг Моніка Хануляк правядзе мастацкі майстар-клас для дзетак “Я ЗВЯРОК”. УВАХОД ВОЛЬНЫ

 
 
 
На Польскім стэндзе будуць прадстаўлены кнігі для дзяцей, у тым ліку дзіцячага выдавецтва “WYTWÓRNIA”, у якім была апублікавана кніга Ірыны Тувім Pampilio з ілюстрацыямі Монікі Хануляк. Ілюстратарка прадставіць сваю творчасць, а таксама выдавецтва і асноўныя напрамкі яго дзейнасці, раскажа пра сітуацыю на польскім рынку дзіцячай кнігі.
 
 
 
Асноўным элементам сустрэчы будзе мастацкі майстар-клас для дзетак “Я ЗВЯРОК”. Да ўдзелу запрашаюцца дзеткі ва ўзросце 6-12 гадоў. Дзеткам будуць прапанаваныя да выканання розныя заданні, мэтай якіх будзе стварэнне ілюстрацый да кнігі.
 
 
Моніка Хануляк скончыла Акадэмію выяўленчага мастацтва ў Варшаве ў 2001 годзе на Факультэце графікі. Атрымала дыплом з адрозненнем пад кіраўніцтвам праф. Рафала Стрэнта ў галіне станкавай графікі, дадатак – пад кіраўніцтвам праф. Гжэгажа Пабла ў галіне жывапісу. У розныя гады працавала ў Акадэміі ў мастэрні станкавай графікі і ілюстрацыі.

З 2013 года працуе асістэнткай Гражкі Ландж. Удзельнічала ў шматлікіх выставах графікі, кнігі і ілюстрацыі ў Польшчы і за мяжой. Сярод яе прац графічная апрацоўка і ілюстрацыі да кніг „Kic-kic kontra generał Gąsienica” (2004), „Smonia” (2006), „C’etait un crocodile… Petite histoire de l’evolution” Lirabelle (2007), „Tuwim. Wiersze dla dzieci” (2007), „Debata filozoficzna Królika z Dudkiem o Sprawiedliwości” (2009), „Pampilio” (2010), „Boucles d’Or et les deux ours” (2012), „Kern” (2015), „Co słychać” (2016). Лаўрэат многіх польскіх і замежных узнагарод, адной якіх з’яўляецца прэстыжная ўзнагарода Міжнароднага літаратурнага конкурса Bologna Ragazzi Award ў катэгорыі паэзія для дзяцей за кнігу Юліяна Тувіма “Вершы для дзяцей”. Упершыню ў гісторыі конкурсу ўзнагароду атрымала польская кніга.

М.Хануляк рысуе і робіць дызайнерскае афармленне кніг, выдаецца ў Польшчы і за мяжой.

Scheduled Літаратура Падзея