5.02.2020 Падзея, Польская мова

Прэзентацыя падручніка І. Кур’ян “Польская мова. Графіка. Арфаграфія. Вымаўленне. Фанетыка”

КНІЖНЫ КІРМАШ
 
5 ЛЮТАГА, СЕРАДА

16:00-17:00, Польскі стэнд

Паланістка, выкладчыца польскай мовы Інэса Кур’ян прэзентуе свой падручнік “Польская мова. Графіка. Арфаграфія. Вымаўленне. Фанетыка (тэарэтычна-практычны курс)”, які выйшаў у 2019 годзе ў Цэнтры “Студыя-Мовія”Гэта не камунікатыўна-лексіка-граматычны тып падручніка, а рэдкае навуковае выданне, што прадстаўляе падрабязны аналіз фанетычных асаблівасцяў польскай мовы, іх параўнанне з беларускай, месцамі і рускай мовай, а таксама праекцыю на правілы сучаснай польскай арфаграфіі. Пры гэтым праца мае шмат выключна рэдкіх звестак пра сутнасць польскай мовы. Падручнік можа быць цудоўным дапаможнікам для паланістаў і тых, хто сур’ёзна і паглыблена займаецца вывучэннем польскай мовы.
Scheduled Падзея Польская мова