КНІЖНЫ КІРМАШ
6 ЛЮТАГА, ЧАЦВЕР
17:30-18:30, Польскі стэнд
“Жылі мы як каралі. Гарэлку пілі шклянкамі. Кахалі нас прыгожыя дзяўчаты. А мы купаліся ў золаце. Плацілі золатам, срэбрам і далярамі. Плацілі за ўсё: і за гарэлку, і за музыку. За каханне плацілі каханнем, за нянавісць – нянавісцю.”
Прэзентацыя рамана Сяргея Пясецкага “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” (Kochanek Wielkiej Niedźwiedzicy). Культавы раман упершыню перакладзены з аўтарскай версіі, дапоўненай і папраўленай Сяргеем Пясецкім у 1964 годзе. Гэты твор захаваў на сваіх старонках магічнае, невядомае і насычанае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў, якое б знікла назаўжды, калі б не пільнае вока аўтара, які за гэтай стыхіяй назіраў. Каларытная дакументальная аснова, асабісты досвед, яркія характары і шчырыя пачуцці – а над усім гэтым коціцца дзіўны Вялікі Воз… валадарыць цудоўная, адзіная, зачараваная Вялікая Мядзведзіца.
У прэзентацыі бяруць удзел перакладчыца Марыя Пушкіна, рэдактар кнігі, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, пісьменнік Павал Касцюкевіч, акцёры Раман Падаляка і Міхаіл Зуй.
Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея
“Гісторыка-культурная спадчына яўрэяў Беларусі на працягу стагоддзяў”
І Міжнародная анлайн-канферэнцыя
28
06.2021
30
06.2021
Гісторыя, Падзея