КНІЖНЫ КІРМАШ
7 ЛЮТАГА, ПЯТНІЦА
14:00-15:00, Польскі стэнд
Новы раман Януша Леона Вішнеўскага “Канец адзіноты” — гэта пачуццёвы працяг легендарнага рамана “Адзінота ў сеціве” (S@motność w sieci). Яго галоўныя героі — новае пакаленне, сучасная моладзь, перад якой адкрыты ўвесь свет. Якуб і Надзя, як і персанажы папярэдняй гісторыі, знаёмяцца дзякуючы інтэрнэту, але… у кляштары, і іх адносіны таксама некаторы час падтрымліваюцца з дапамогай гаджэтаў. Усіх герояў нечакана аб’ядноўвае адна кніга, дзіўным чынам звязаная з жыццём рэальных людзей. Надзя пачынае амаль дэтэктыўнае расследаванне і спрабуе разабрацца ў таямніцах, якія ўрэшце рэшт прыводзяць яе да падзей дваццацігадовай даўніны.
Відэазварот Януша Вішнеўскага да беларускіх чытачоў і адказы на пытанні, размова з перакладчыцай Ганнай Янкутай.
Пытанні да аўтара накіроўвайце да 5 лютага праз фэйсбук выдавецтва “Янушкевіч” у каментарыях альбо на электронную пошту januskevic.books@gmail.com .
Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея
“Гісторыка-культурная спадчына яўрэяў Беларусі на працягу стагоддзяў”
І Міжнародная анлайн-канферэнцыя
28
06.2021
30
06.2021
Гісторыя, Падзея