8.02.2020 Літаратура, Мастацтва, Падзея

Сустрэча з мастачкай, ілюстратаркай кніг Гражынай Рыгаль

Кніжны кірмаш

8 ЛЮТАГА, СУБОТА

16:30-17:30, Польскі стэнд

Запрашаем на сустрэчу з мастачкай, ілюстратаркай кніг Гражынай Рыгаль. Мастачка распавядзе пра сваю дзейнасць на прыкладзе кніг для дзяцей і падлеткаў “Лапуховае поле” Катажыны Рырых-Карчыньскай і “Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга” Раксаны Енджэўскай-Врубель, якія выйшлі па-беларуску ў выдавецтве “Янушкевіч”.

 
Да ўдзелу запрашаем прафесіяналаў у галіне ілюстраванай кнігі, графікаў, супрацоўнікаў і навучэнцаў мастацкіх напрамкаў, а таксама прафесійна не звязаных, але зацікаўленых мастацтвам і літаратурай.
 

Сустрэча арганізавана пры падтрымцы Інстытута кнігі ў Кракаве

Гражына Рыгаль – выпускніца Факультэта жывапісу гданьскай Акадэміі мастацтваў. Ілюстратарка, мастачка. Стварае інсталяцыі з выкарыстаннем лялек уласнай работы. Аўтарка ілюстрацый да дзясятку дзіцячых кніг, у т.л. Катажыны Рырых-Карчыньскай “Лапуховае поле” (узнагарода Кніга Года IBBY 2017, прыз Журы партала “granice.pl” за найлепшую кнігу восені 2017 года), Мажэны Матушак “Чалавек які ёсць, кожны бачыць” (адзнака на міжнародным конкурсе “Празорцы-2014”), Раксаны Енджэўскай-Врубель “Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга”. Аўтарка кулінарнай кнігі (разам з Алаізіем Рыгалем) “Баба Алі –глыбы ў прасторы, гародніна ў космасе”. З’яўляецца суаўтаркай сцэнаграфіі для Мабільнага музея дзіцячага малюнка, а таксама да спектакля “Аліса ў краіне літар” Альжбеты Езнах у Парыжы. Аўтарка лялек да спектакля “Прыгажуня ў сонным лесе” і “З печы азбука ўпала” ў пастаноўцы Любы Зарэмбіньскай. Сааўтарка кліпаў да песень Гжэгажа Наўроцкага “Фальшывыя ўзыходы сонца” (намінацыя на прэмію DOKI, Гданьск 2017) і “Касмічная хуткая дапамога”.

 

Scheduled Літаратура Мастацтва Падзея