17-02-2020
Рэпартажы з мерапрыемстваў, Рэпартажы з мерапрыемстваў
Польскія паэты на фестывалі «Вершы на асфальце»
Войцех Бановіч і Пётр Міцнер узялі ўдзел у Міжнародным паэтычны фестывалі імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», які прайшоў 14-16 лютага ў Мінску.
Паэты прадставілі сваю творчасць разам з іншымі замежнымі і беларускімі паэтамі і паэткамі на дзвюх імпрэзах фестывалю. Адмыслова да гэтай падзеі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, зрабіў пераклады выбраных вершаў В. Бановіча і П. Міцнера на беларускую мову.