Паважаныя чытачы!
Пакуль Польскі Інстытут у Мінску не прымае наведнікаў і не можа прапанаваць Вам свае кніжные зборы, Бібліятэка перадае сардэчныя прывітанні сваім чытачам і запрашае да чытання электронных кніг і праслухоўвання аўдыёкніг:
Адна з самых сучасных лічбавых бібліятэк у свеце і самая вялікая Бібліятэка такога кшталту ў Польшчы. Праект Нацыянальнай Бібліятэкі Польшчы прадстаўляе не толькі ўласныя зборы, але і аб’екты іншых устаноў, аблічбаваныя з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій: старадрукі, рукапісы, графіка, карты, нататкі, фотаздымкі, улёткі, афішы і паштоўкі.
Класіка польскай і сусветнай літаратуры ў электронным выглядзе, ёсць і аўдыякнігі таксама!
Электронная калекцыя навуковых кніг польскіх даследчыкаў, дзе прадстаўленыя розныя прадметныя сферы.
Сервіс, прывечаны электронным выданням, з калекцыяй бясплатных часопісаў і кніг.
Наведвальнікам Відэатэкі прапануем
Вялізны партал, які сабраў дакументальныя, мастацкія, анімацыйныя, эксперыментальныя фільмы, запісы тэатральных і оперных спектакляў, канцэртаў, праграм на культурныя, сацыяльныя і побытавыя тэмы, а таксама радыёперадачы і літаратурныя праекты.
У час карантыну кожны дзень а 20: 00 (па польскім часе, па беларускім гэта 22: 00) — спецыяльныя паказы.
Спецыяльная платформа для аблічбаваных і рэканструяваных серыялаў, фільмаў і тэлевізійнага тэатра️. ️Глядзіце абсалютна бясплатна класіку польскага кіно ў новай якасці.
Шаноўнае спадарства!
Выбачаемся за нязручнасці і нагадваем, што штрафы спаганяцца не будуць.
У меню трэба выбраць Rejestracja і ўвесці неабходныя дадзеныя.
Пасля ўваходу ў сістэму прызначце Login (імя карыстальніка) i Hasło (пароль) для свайго асабістага кабінета і можаце распачынаць віртуальнае падарожжа па паліцах нашай Бібліятэкі.
Ласкава запрашаем!
- Мастацкая літаратура
- Літаратура для дзяцей і моладзі
- Культура і мастацтва
- Палітыка і гаспадарка
- Гісторыя
- Рэлігія і філасофія
- Тэатр і кіно
- Біяграфіі славутых людзей
- Фотаальбомы
- Слоўнікі
Запіс у Бібліятэку Польскага Інстытута ў Мінску адбываецца на падставе сапраўднага пашпарта, а ў выпадку студэнтаў — на падставе пашпарта і студэнцкага білета. За непаўналетняга чытача Бібліятэкі нясуць адказнасць і падпісваюць фармуляр запісу бацькі або правамоцныя апекуны.
Карыстанне Бібліятэкай Польскага Інстытута ў Мінску бясплатнае.
Зборы Відэатэкі складаюць кінастужкі XX i XXI стагоддзя, у тым ліку мастацкія і дакументальныя фільмы, якія ўдастоены ўзнагарод польскіх і міжнародных кінафестываляў.
Польскі Інстытут прапануе фільмы як для дарослых, так і для дзяцей. Калекцыя фільмаў уключае найлепшыя класічныя польскія творы і новыя працы сучасных польскіх рэжысёраў.
Аматары польскага тэатра маюць магчымасць пазнаёміцца са спецыяльным цыклам польскага тэлебачання “Залатая сотня” — відэазапіс ста найлепшых тэлевезійных спектакляў.