7.05.2020 Музыка, Падзея

“Pablopavo i Ludziki”

Запрашаем на анлайн-канцэрт польскага гурта Pablopavo i Ludziki ў рамках цыклу канцэртаў “Made in Poland”, рэалізаваных Нацыянальным Аўдыёвізуальным Інстытутам у супрацоўніцтве з Польскім Тэлебачаннем.

Канцэрт даступны на платформе NINATEKA.PL па спасылцы: https://ninateka.pl/film/pablo-pavo-i-ludzki-made-in-polska

“Made in Poland” – гэта альтэрнатыва тэлевізійным праграмам забаўляльнага фармату і магчымасць прапанаваць гледачам канцэрты, якія выходзяць па-за рамкі простых азначэнняў.

Блюз, рэгі, рок, электроніка, спяваная паэзія – цяжка вызначыць стыль музыкі гурта “Pablopavo i Ludziki”. Тым больш, што музыканты прадстаўляюць матэрыял з розных этапаў сваёй творчасці. “Музыка – адна, і ўсе тыя самыя вялікія , хто змяняў яе гісторыю, знаходзяцца па-за рамкамі стыляў. Мы, канечне, не самыя вялікія, але хацелі б імі быць”, – тлумачыць перад выхадам на сцэну клуба “Wytwórnia” ў Лодзі лідэр гурта Павел “Pablopavo” Солтыс. Выступленне гурта пацвярджае яго словы, спалучаючы настальгічныя мелодыі з дыскатэк перыяду ПНР, з творамі, заснаванымі на ямайскіх рытмах або электронным біце. Гурт з лёгкасцю лавіруе паміж рознымі музычнымі жанрамі і тэкстамі, які трымаюць у напружанні.

Склад гурта:
Павел “Pablopavo” Солтыс – вакал
Якуб „Earl Jackob” Садоўскі – вакал
Рафал „Daddy Raffi” Казаноўскі – гітара
Радаслаў Палакоўскі – скрыпка, акардэон,
Анджэй “DJ Zero” Гегель – DJ, скрэтч
Эміль “Emili Jones” Войтчак – бас-гітара, клавішныя
Якуб “Jahcob JR” Кінснер – барабаны,

Падчас канцэрта будуць выкананы
наступныя творы:
1. Упусці мяне
2. Суботa
3. Каты
4. Калыханка
5. Танцавальная песня пра каханне
6. У іншым месцы
7. Кшысек
8. Нэмэчэк
9. Тачэнне
10. Паглядзі, як стараецца вецер
11. Сапраўды, сапраўды
12. Я іду праз імглу

 
 
Scheduled Музыка Падзея