21 траўня адбылася чытка паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Акцёры Драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку разам з артыстамі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску ў прамым эфіры прачыталі фрагменты знакамітага твора на дзвюх мовах.
Драматычны тэатр прадстаўлялі Крысціна Каспровіч-Сакалоўская, Данута Бах, Іяланта Бароўская, Катаржына Мікевіч, а Купалаўскі тэатр – Народны артыст Беларусі Аляксандр Падабед, Павел Харланчук, Марта Голубева, Крысціна Дробыш.
Рэжысёр чытання – Алена Ганам.
Мерапрыемства адбывалася ў межах святкавання Дня публічнага тэатра пры патрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.
https://www.facebook.com/teatrdramatyczny/videos/177243713612511/