210-я гадавіна з дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна
Шапэнаўскія канцэрты, якія ў супрацоўніцтве з Каралеўскімі Лазенкамі ладзіць Сталічная эстрада (Варшава) і Таварыства імя Фрыдэрыка Шапэна, з’яўляецца адным з найстарэйшых музычных мерапрыемстваў Варшавы і яе культурнай візітоўкай. Пленэрныя вечарыны ля помніка Шапэну адбываюцца з 1959 года.
Шапэнаўскія канцэрты анлайн: 17 траўня – 5 ліпеня 2020 года.
Чацьвёрты Шапэнаўскі канцэрт у Інтэрнэце 7 чэрвеня 2020 года а 13:00BY (12.00 па польскім часе) выканае малады таленавіты польскі піяніст ПЁТР ПАЎЛЯК.
Трансляцыя будзе даступная па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=CntydI2nJGM
а таксама на сайце: http://koncerty-chopinowskie.pl/Больш інфармацыі пра Шапэнаўскія канэрты тут: https://www.lazienki-krolewskie.pl/pl/pomniki/pomnik-fryderyka-chopina
У гэтым годзе, у сувязі з эпідэміяй каранавіруса, упершыню ў гісторыі славутыя Шапэнаўскія канцэрты не адбудуцца ля помніка Шапэну. Самыя выбітныя польскія піяністы выступяць перад слухачамі ў Інтэрнэце, яны завітаюць у нашыя дамы з экранаў камп’ютараў і тэлефонаў.
Сольныя канцэрты будуць запісаныя ў Старой аранжэрэі ў Каралеўскіх Лазенках. Старанна падабраны рэпертуар, прыгожыя інтэр’еры і іх унікальная акустыка стануць дадатковымі перавагамі гэтых выключных падзей.
У рамках сёлетніх Шапэнаўскіх канцэртаў выступяць таксама іншыя варшаўскія піяністы: Аляксандра Свігут, Браніслава Каваля, Пётр Паўляк, Марыя Габрысь-Хэйкэ, Іаанна Лаўрыновіч і Яцэк Кортус.
17 траўня – Караль Радзівановіч
24 траўня – Аляксандра Свігут
31 траўня – Браніслава Каваля
7 чэрвеня – Пётр Паўляк
14 чэрвеня – Жанна Лаўрыновіч
21 чэрвеня – Яцэк Кортус
28 чэрвеня – Юлія Кацюбан
5 ліпеня – Марыя Габрысь-Хэйкэ
Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея
“Гісторыка-культурная спадчына яўрэяў Беларусі на працягу стагоддзяў”
І Міжнародная анлайн-канферэнцыя
28
06.2021
30
06.2021
Гісторыя, Падзея