У рамках прасоўвання вывучэння польскай мовы як замежнай запрашаем на чарговы бясплатны метадычны семінар для настаўнікаў, які будзе праходзіць у выглядзе вэбінара 9 чэрвеня ў 19:00PL / 20:00BY. У ходзе гэтай сустрэчы будуць прадстаўлены праграмныя асновы, якія тычацца выкладання польскай мовы для канкрэтных мэтаў. Будзе прадстаўлена кароткая характарыстыка людзей, якія вывучаюць польскую мову ў прафесійных мэтах.
У другой частцы сустрэчы размова будзе весціся пра падручнікі і дыдактычныя дапаможнікі для выкладання польскай мовы на працы.
Спасылка на вучэбную платформу
Вэбінар вядзе Агнешка Ясіньска, выкладчыца польскай мовы як замежнай у Педагагічным універсітэце ў Кракаве; сааўтар некалькіх падручнікаў і дапаможнікаў па польскай мове (у прыватнасці, серыя „Hurra po polsku”, „Polski w pracy” oraz „O Polsce po polsku”).