Варшаўскі Тэатр Драматычны сардэчна запрашае на анлайн-прагляд сваіх спектакляў. Хоць першапачаткова запісы былі зробленыя для іншых патрэб, у цяперашніх абставінах мы хочам адкрыць гледачам доступ да тэатра наўпрост з дома. Далучайцеся да праглядаў кожную суботу а 19:00. Спектаклі будуць даступныя толькі адзін вечар, але спазняцца можна – спасылка на YT будзе дзейнічаць да поўначы.
Легендарны мядзведзь Войтэк у сучаснай інтэрпрэтацыі Тадэвуша Слабадзянка. Перыпетыі маладых жаўнераў розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў вачыма жывёлы. Войтэк суправаджае герояў на баявым шляху з Ірана ў Італію, змагаецца пад Монтэ-Касіна і трапляе з імі ў лагер бежанцаў.
Твор, апісваючы лёс страчанага пакалення, спрабуе праверыць значэнне слоў “патрыятызм “і “народ”, а таксама “сяброўства” і “салідарнасць”.
“Цікава, што прысутнасць мядзведзя сярод людзей выклікае пытанні пра тое, што ёсць у зверы ад чалавека і што звярынае ёсць у чалавеку”, – кажа рэжысёр Ондрэй Спішак.
Працягласць: 2 гадзіны (з перапынкам) / Тэатр на Волі ім. Т. ЛАМНІЦКАГА
Спектакль для гледачоў 13+.
Прэм’ера адбылася 6 траўня 2016 года, Тэатр на Волі ім. Т. Ламніцкага
Ролі выконваюць:
Міхал Пела (па запрашэнні) – Мядзведзь Войтэк
Атар Саралідзэ – Косма
Эрык Кульм (па запрашэнні) / Каміль Шкляны – Макс
Каміль Прубан (па запрашэнні) – Тэрлецкі
Каміль Мруз (па запрашэнні) – Грынберг
Марэк Гаўроньскі (па запрашэнні) – Малы
Каміль Сегмунд – Антанюк
Стваральнікі:
Рэжысёр – Ондрэй Спішак
Сцэнаграфія, касцюмы – Шылярд Барарас
Другі рэжысёр – Эва Слабадзянэк
Харэаграфія – Анна Ібэршэр
Музыка – Пётр Лабанарскі