4.09.2020 Кіно, Падзея

Пятніца з польскім кіно. “Забароненыя песні”

“Забароненыя песні” (змененая версія). Першы польскі пасляваенны мастацкі фільм.

🎬 Шаноўнае спадарства, запрашаем Вас на анлайн-кінапрагляд першага пасляваеннага польскага фільма “Забароненыя песні” (1947 г.) рэжысёра Леанарда Бучкоўскага.
Галоўную ролю ў фільме выконвае знакамітая польская актрыса Данута Шафлярска (1915-2017). Беларуская публіка выдатна памятае яе па ролі Бабулі ў спектаклі “У нас усё добра”, паказаным у 2011 годзе на фестывалі “ТЭАРТ”. Спадарыні Дануце на той момант было 96 гадоў.
▶️Фільм даступны па спасылцы:
https://goo.su/223o
Працягласць: 98 хвілін

“Герой гэтага фільма – песня. Наіўная, простая, але праўдзівая. У найцяжэйшыя часы акупацыі яна змагла высмеяць ворага, падняць настрой людзям, напоўніць іх аптымізмам”.
Прэм’ера першай версіі адбылася 8 студзеня 1947 года падчас урачыстага адкрыцця кінатэатра “Palladium” у Варшаве. /У гэтай версіі галоўны герой распавядае здымачнай групе ў кінастудыі пра свой лёс/.
Прэм’ера змененай версіі адбылася 2 лістапада 1948 года ў кінатэатры “Atlantic”.
Была зменена сюжэтная лінія, выдалены некаторыя сцэны, фільм быў дапоўнены паліткарэктнымі кадрамі. І першая, і другая версіі фільма карысталіся вялікай папулярнасцю ў гледачоў.
https://www.cda.pl/video/138647742
Дзеянне фільма адбываецца ў перыяд з верасня 1939 года да вызвалення Варшавы ў студзені 1945 года.
Музыка Раман Такарскі (Ежы Душыньскі) распавядае рэпатрыянтам з Англіі пра свой ваенны лёс. Пасля акупацыі Варшавы немцамі Раман заснаваў вулічны аркестр. Разам са сваёй сястрой Галінай ён належаў да падпольнай арганізацыі, для якой перавозіў зброю і нелегальныя публікацыі. Лёсы галоўных герояў дапаўняюць сюжэтныя лініі баязлівага музыкі Цесляка, габрэя ў сховах, нямецкай інфарматаркі. Але сапраўдны герой фільма – аўтэнтычныя акупацыйныя песні, у асноўным заснаваныя на тагачаснай творчасці вулічных аркестраў і выканаўцаў.

У “Забароненых песнях” мы ўбачым найвялікшых зорак польскай сцэны, для якіх экранныя гісторыі былі часткай іх уласнай біяграфіі.

Стваральнікі
Рэжысёр – Леанард Бучкоўскі
Памочнік рэжысёра – Канстанты Гордан, Генрык Хехткопфні і Ежы Кавалеровіч
Сцэнар – Людвік Старскі
Аўтар музыкі – Раман Палестэр
Аператар –  Адольф Форберт
Сцэнаграфія – Анатоль Радзіновіч, Юзаф Галеўскі, Чэслаў Пяскоўскі
Аператар – Адольф Форберт, Караль Хадура

Ролі выконвалі:

Данута Шафлярска ў ролі Галіны Такарскай
Ежы Душыньскі ў ролі Рамана Такарскага
Ян Свідэрскі ў ролі Рышарда
Яніна Ардэнжанка ў ролі маці Галіны і Рамана
Ян Курнаковіч у ролі Цесляка
Станіслаў Лапіньскі ў ролі Музыкі
Зофія Джамры ў ролі Марыі Кэндзёрэк
Канстанты Пангоўскі ў ролі Даглядчыка
Юзаф Малішэўскі ў ролі Кіраўніка кінапрадукцыі
Ганна Беліцка ў ролі Вулічнай спявачкі
Аліна Яноўска ў ролі Вулічнай спявачкі
Зоф’я Мразоўска ў ролі Вулічнай спявачкі

Лявон Пятрашкевіч у ролі Вулічнага спевака

Чэслаў Пяскоўскі ў ролі Вулічнага спевака

Станіслава Пясецка ў ролі Спевака з цягніка

Браніслаў Дарскі ў ролі Спевака з цягніка

Гелена Пухнеўска ў ролі Жанчыны з кілбасой у цягніку

Людвік Татарскі ў ролі Афіцэра гестапа Ганса

Казімеж Віхняж у ролі Афіцэра гестапа

Яраслаў Скульскі ў ролі Афіцэра гестапа

Эдвард Дзевоньскі ў ролі Афіцэра гестапа

Генрык Швайцэр у ролі Габрэя

Польскае дзяржаўнае прадпрыемства “Film Polski”

Scheduled Кіно Падзея