11.11.2016 Кіно, Падзея

Фільм Анджэя Вайды “ПАВЫЯВЫ “

ЗАКРЫЦЦЁ XXIII МІНСКАГА МІЖНАРОДНАГА КІНАФЕСТЫВАЛЮ «ЛІСТАПАД -2016»

ФІЛЬМ – ЗАКРЫЦЦЁ XXIII МІНСКАГА МІЖНАРОДНАГА КІНАФЕСТЫВАЛЮ «ЛІСТАПАД -2016»

Кадр з фільма

Закрываць XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» будзе апошні фільм выбітнага польскага кінарэжысёра, лаўрэата прэстыжных кінаўзнагарод, у тым ліку «Пальмавай галіны» ў Канах (1981) і «Оскара» (2000), палітыка і грамадскага дзеяча, кавалера найвышэйшых дзяржаўных узнагародаў шэрагу краін Анджэя Вайды «Павыявы». Фільм вылучаны Польшчай на атрыманне прэміі «Оскар» як найлепшая неангламоўная карціна. Сусветная прэм’ера фільма адбылася 10 верасня 2016 года на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта ў секцыі “Майстры”. Паказ фільма стане данінай памяці аднаму з найвялікшых мэтраў сусветнага кінематографа.

ПАВЫЯВЫ / Драма, Польшча, 2016, каляровы, 98 хвілін, 16+ /

Рэжысёр: Анджэй Вайда

У ролях: Багуслаў Лінда, Браніслава Замахоўска, Адрыян Зарэмба, Аляксандра Юста

Вытворчасць: Польшча

Стужка распавядае пра паваенны час жыцця аднаго з самых вядомых сучасных мастакоў і тэарэтыкаў мастацтва, выдатнага беларуска-польскага мастака-авангардыста, народжанага ў Мінску, Уладзіслава Стшэміньскага. Уладзіслаў Стшэміньскі быў адным з лідараў міжваеннага авангарднага мастацтва ў Польшчы, стваральнікам тэорыі ўнізму, тэарэтыкам мастацтва, выкладчыкам. Разам з жонкай Кацярынай Кобра і іншымі паплечнікамі сабраў калекцыю сучаснага мастацтва, у якую свае творы дасылалі самыя знакамітыя мастакі Еўропы таго часу. Аднак авангарднае мастацтва трапляе ў няміласць да польскіх сацыялістычных улад, якія пераследуюць Стшэміньскага на працягу ўсяго жыцця.

Спецыяльная узнагарода журы на нацыянальным фестывалі польскага кіно ў Гдыні (Польшча). Фільм-удзельнік МКФ у Таронта (Канада) і Пусане (Паўднёвая Карэя).Паказы адбудуцца 11 лістапада а 17:30 (закрыты паказ) і 21:30 (адкрыты паказ)Кінатэатр “Масква” (пр-т. Пераможцаў, 13)

Фільм дэманструецца на мове арыгінала з ангельскімі і рускімі субтытрамі.

Білет каштуе – 10 рублёў.

Scheduled Кіно Падзея