2.03.2017 Музыка, Падзея

Фартэпіянны дуэт “Барташ КАЛАЧКОЎСКІ і Войцех ШЫМЧЭЎСКІ”

у межах DUETTISSIMO-2017

2 сакавіка 2017 г. у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў межах Міжнародных музычных вечароў фартэпіянных дуэтаў “DUETTISSIMO-2017”  выступіць адзін з найлепшых польскіх фартэпіянных дуэтаў маладога пакалення „Барташ КАЛАЧКОЎСКІ & Войцех ШЫМЧЭЎСКІ” 

Фартэпіянны дуэт „Барташ КАЛАЧКОЎСКІ & Войцех ШЫМЧЭЎСКІ” з’яўляецца пераможцам шматлікіх агульнапольскіх і міжнародных конкурсаў, м.інш: I месца на „12. Padova International Competition” у Падуі (Італія),
I месца на „Bradshaw & Buono International Piano Competition 2015” у Нью-Йорку (ЗША), II месца на “X Міжнародным конкурсе камернай музыкі” ў Русе (Балгарыя) і інш.

Піяністы выступалі на самых розных канцэртных пляцоўках Польшчы і за мяжой, а у 2015 г. адбыўся дэбют музыкантаў у славутым Карнегі-холе ў Нью-Йорку.

У праграме мінскага канцэрта прагучыць: Andantino varie сі мінор і Фантазія фа мінор Ф. Шуберта; Іспанская рапсодыя М. Равэля, Саната фа мінор для двух фартэпіяна І. Брамса.

Scheduled Музыка Падзея