29.03.2017 Кіно, Падзея

ПАСОЛ

ЗАЛАТАЯ СОТНЯ ТЭАТРА ПОЛЬСКАГА ТЭЛЕБАЧАННЯ

ПАСОЛ /1997, каляр., 93 хв. /

Аўтар: Славамір Мрожэк

Рэжысёр: Эрвін Аксэр

У ролях: Збігнеў Запасевіч, Мая Камароўска, Кшыштаф Кавалеўскі, Хенрык Біста

Дзеянне адбываецца ў пасольстве. Да пасла з візітам прыбывае прадстаўнік мясцовага кіраўніцтва і ўручае вялізны глобус, на якім адсутнічаюць мацерыкі і кантыненты. Праз некаторы час з глобуса з’яўляецца чалавек, працаўнік глобуснай фабрыкі, і просіць прыстанішча. Прадстаўнік краіны патрабуе выдаць уцекача. Пасол адмаўляе і даведваецца, што яго дзяржавы не існуе, а яго функцыі ануляваны.

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2,

Пачатак а 19-й гадзіне.
 
Фільм дэманструецца на мове арыгінала.

Уваход вольны.

Scheduled Кіно Падзея