20.04.2017 Мастацтва, Падзея

Выстава графікі і плаката Каі Рэнкас “Трансфармацыі”

Польскі Інстытут у Мінску
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Запрашаюць на адкрыццё выставы графікі і плаката Каі Рэнкас “Трансфармацыі”, 20 красавіка 2017 г. а 16:30 гадзіне ў Галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Мінск, вул. Сурганава,14)
 

“Трансфармацыі” – цыкл найноўшых графічных прац Каі Рэнкас, заснаваных на сюррэальнай канцэпцыі вайны, людзей, машын, звязаных з ёю. Увесь цыкл замыкаецца ў рамках старой фатаграфіі. Постаці, рэчы, месцы выклікаюць смутак, неспакой. Яны расказваюць старыя гісторыі, якія, на жаль, адносяцца таксама і да сучаснасці.
 

Акрамя таго на выставе прадстаўлены плакаты, якія паказваюць агляд творчасці мастачкі.


Кая Рэнкас
Выпускніца Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах.
Жыве на Сілезіі, у Хожаве, працуе ў Цешыне ў Інстытуце Мастацтва Сілезскага ўніверсітэта, адначасова шмат падарожнічае па розных дзіўных кутках свету.
Калекцыянуе старыя прадметы, кнігі, фотаздымкі, якія часта натхняюць яе ў творчасці. Стварае малыя і вялікія праекты. Паколькі тое, што яна робіць, з’яўляецца яе захапленнем – гэта дазваляе рэалізаваць дзіўныя, фантастычныя бачанні, створаныя ўяўленнем.
Яна супрацоўнічае з многімі галерэямі і культурнымі ўстановамі, рэалізуючы мастацкія праекты. З’яўляецца лаўрэатам узнагарод у галіне плаката, у тым ліку Міжнароднай біенале плаката ў Варшаве, Біенале фотаплаката ў Плоцку. Стварае праекты для польскіх і замежных устаноў, стала супрацоўнічае з Каракаўскай галерэяй Кшыштафа Дыда, Галерэяй плаката ва Ўроцлаве, Акруговым музеям у Новым Сончы, літаратурным месячнікам The River Stix w St.Louis. У яе адбылося звыш 30 аўтарскіх выстаў, між іншым у Берліне (Германія), Анкары (Турцыя), Сент-Луісе (ЗША), Дэ-Калб (ЗША), Лёвене (Бельгія), Трнаве (Славакія), Остраве (Чэхія), таксама Кая Рэнкас прымала ўдзел у больш за 100 калектыўных выставах.

 

У часе сваёй педагагічна-мастацкай дзейнасці вяла майстар-класы і лекцыі ў замежных цэнтрах, у тым ліку ў ЗША, Турцыі, Уэльсе. Была членам журы міжнародных мастацкіх конкурсаў.
 
Scheduled Мастацтва Падзея