12.05.2017 Мастацтва, Падзея

Дзень памяці Валенція Ваньковіча

да дня нараджэння мастака
12 мая адзначаецца Дзень нараджэння выдатнага мастака першай паловы XIX стагоддзя Валенція Ваньковіча (1800 – 1842).
 

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце, адбудзецца 12 мая а 14-й гадзіне ля помніка Валенцію Ваньковічу ва ўнутраным дворыку музея “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.”

Працягнецца ўрачыстасць у музычнай гасцёўні музея. Тут адбудзецца прэзентацыя маляўнічай копіі з партрэта Караля Ліпіньскага пэндзля Валенція Ваньковіча, якая будзе перададзена ў дар музею. Ва ўрачыстасці прымуць удзел ансамбль скрыпачоў “Капрыс” Мінскага музычнага каледжа імя М. Глінкі і навучэнцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Даведкі па тэл.: (017) 327 88 78

Scheduled Мастацтва Падзея