29 ліпеня ў межах найбуйнейшага мінскага летняга фестывалю
“Арт-пікнік FSP Freaky Summer Party“ выступіць польскі гурт Coals.
29 ліпеня / субота / 18.30 / Парк «Dreamland», вул. Арлоўская, 80
Гэты малады дуэт, у складзе якога Катажына Кавальчык і Лукаш Размыслоўскі, сумяшчае ў сабе бязважкую электронную музыку і шаўкавісты вакал.
Назва гурта непасрэдна адсылае да вядомай вугальнымі шахтамі Сілезіі. Музыкі пачалі граць у 2014 г., і іх песні, публікаваныя ў Інтэрнэце, хутка спадабаліся слухачам. Брытанскі партал „The Quietus” апісваў іх музыку як “летуценны, эфірны поп, натхнёны электронікай і элементамі фальклору”.
Ужо праз паўгода свайго існавання калектыў пачаў выступаць на буйнейшых польскіх і замежных канцэртных пляцоўках і фестывалях (“Iceland Airwaves”, “Positivus Festival” у Латвіі, “Reeperbahn Festival” у Германіі, “LOFTAS” у Літве, “Tune In Tel Aviv” у Ізраілі, “BUSH Budapest” у Венгрыі і інш.) Музыкі ўдзельнічалі ў 10-ым “Off Festival” (Катавіцы, Польшча), які з’яўляецца адным з найважнейшых музычных фестываляў у свеце паводле вядомага музычнага электроннага часопіса “Pitchfork”. Дуэт двойчы граў для папулярнай амерыканскай радыёстанцыі KEXP, а кампазіцыя “Weightless” у жніўні 2015 г. з’яўлялася “Песняй Дня” (KEXP Song of the Day). Нядаўна гурт запісаў кампазіцыю “Rave03”, якая стала сінглам новага альбому дуэта, які выйдзе яшчэ ў гэтым годзе і будзе прысвечаны дзяцінству.
https://www.youtube.com/watch?v=X_cAH8fn-sw
https://www.youtube.com/watch?v=QMJh5709hEM
https://www.youtube.com/watch?v=2BGbyJqvOGI
https://www.facebook.com/CoalsMusic
https://soundcloud.com/coalsmusic
http://www.artpicnic.by/music2017/