29.07.2017 Музыка, Падзея

Гурт COALS (Польшча)

у межах Арт-пікніка FSP Freaky Summer Party

29 ліпеня ў межах найбуйнейшага мінскага летняга фестывалю
“Арт-пікнік
 FSP Freaky Summer Party выступіць польскі гурт Coals
29 ліпеня / субота / 18.30 / Парк «Dreamland», вул. Арлоўская, 80

Гэты малады дуэт, у складзе якога Катажына Кавальчык і Лукаш Размыслоўскі, сумяшчае ў сабе бязважкую электронную музыку і шаўкавісты вакал.

Назва гурта непасрэдна адсылае да вядомай вугальнымі шахтамі Сілезіі. Музыкі пачалі граць у 2014 г., і іх песні, публікаваныя ў Інтэрнэце, хутка спадабаліся слухачам. Брытанскі партал „The Quietus” апісваў іх музыку як “летуценны, эфірны поп, натхнёны электронікай і элементамі фальклору”.

Ужо праз паўгода свайго існавання калектыў пачаў выступаць на буйнейшых польскіх і замежных канцэртных пляцоўках і фестывалях (“Iceland Airwaves”, “Positivus Festival” у Латвіі, “Reeperbahn Festival” у Германіі, “LOFTAS” у Літве, “Tune In Tel Aviv” у Ізраілі, “BUSH Budapest” у Венгрыі і інш.) Музыкі ўдзельнічалі ў 10-ым “Off Festival” (Катавіцы, Польшча), які з’яўляецца адным з найважнейшых музычных фестываляў у свеце паводле вядомага музычнага электроннага часопіса “Pitchfork”. Дуэт двойчы граў для папулярнай амерыканскай радыёстанцыі KEXP, а кампазіцыя “Weightless” у жніўні 2015 г. з’яўлялася “Песняй Дня” (KEXP Song of the Day). Нядаўна гурт запісаў кампазіцыю “Rave03”, якая стала сінглам новага альбому дуэта, які выйдзе яшчэ ў гэтым годзе і будзе прысвечаны дзяцінству.

https://www.youtube.com/watch?v=X_cAH8fn-sw

https://www.youtube.com/watch?v=QMJh5709hEM

https://www.youtube.com/watch?v=2BGbyJqvOGI

https://www.facebook.com/CoalsMusic

https://soundcloud.com/coalsmusic

http://www.artpicnic.by/music2017/

Scheduled Музыка Падзея