2.11.2017 Падзея, Усе

Прэзентацыя спецыяльнага «польскага» нумара часопіса “Мастацтва”

Год авангарду ў Польшчы і трансавангард на «Варшаўскай восені», «Захэнта» і Нацыянальны павільён на Венецыянскім біенале, польскі плакат і Рышард Кая, час, джаз і электронная музыка, Анджэй Сэвэрын і новы польскі кінагласарый – вось далёка не поўны пералік цікавостак спецыяльнага «польскага» нумара часопіса «Мастацтва», прэзентацыя якога адбудзецца

2 лістапада а 17 гадзіне
ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

Уваход вольны.

Пад выступленне джаз-бэнду аўтары «Мастацтва» распавядуць пра плён уласнай працы ў Варшаве і Гдыні, а наведнікі прэзентацыі змогуць пагартаць часопіс, прысвечаны культавым асобам і з’явам сучаснай польскай культуры, і атрымаць гайд па самых значных фэстах і выставах Польшчы на 2018 год.

Арганізатарамі імпрэзы выступаюць Польскі інстытут у Мінску і рэдакцыя выдання.

Scheduled Падзея Усе