Калектыў выступіць у Мінску і Гродне ў межах свайго міжнароднага канцэртнага турнэ.
Калі ў 1991 годзе браты Ян, Караль, Марцін і Матэвуш запісалі свой першы альбом з калядкамі, некаторых музыкаў сённяшняга складу яшчэ нават не было на свеце. Праграма гэтага альбому была запісана на Польскім тэлебачанні, а іх калядкі на стала ўвайшлі ў рэпертуар польскіх радыёстанцый. Сёння Паспяшальскія таксама граюць з дзецьмі, але колішнія хлопчыкі – гэта ўжо прафесіянальныя музыканты, якія маюць у сваёй творчай біяграфіі ўласныя аўтарскія альбомы.
Паспяшальскія – гэта вядомая марка на польскай музычнай сцэне. Яны рэалізуюць уласныя праекты ад джазу праз фольк да сучаснай музыкі. Супрацоўнічаюць з выдатнымі артыстамі, як Міхал Урбаняк, O.S.T.R., Voo Voo, 2TM, 23, Zakopower, Arka Noego, New Life M, Raz Dwa Trzy, Адам Струг, Daga Dana, Трыа Януша Прусіноўскага, Войцех Мазалеўскі і інш.
https://vod.tvp.pl/video/koncerty,koledy-pospieszalskich,28292164