13.01.2018 Музыка, Падзея

“Калядкі Паспяшальскіх”

Канцэрт польскай каляднай музыкі ў сучаснай апрацоўцы
Унікальная музычная з’ява “Калядкі Паспяшальскіх” адбудзецца 13 студзеня ў Канцэртнай зале «Верхні Горад»! Два пакаленні музыкантаў граюць у аркестры, які складаецца з 15 чалавек з аднолькавым прозвішчам. У праграме мінскага выступлення гэтай вялікая таленавітая сям’і – самыя прыгожыя калядкі і пастаралі ў аўтарскай апрацоўцы – ад класічных версій і фольку па неверагодныя джазавыя і рок-аранжыроўкі.
 
 
 

Калектыў выступіць у Мінску і Гродне ў межах свайго міжнароднага канцэртнага турнэ.

Калі ў 1991 годзе браты Ян, Караль, Марцін і Матэвуш запісалі свой першы альбом з калядкамі, некаторых музыкаў сённяшняга складу яшчэ нават не было на свеце. Праграма гэтага альбому была запісана на Польскім тэлебачанні, а іх калядкі на стала ўвайшлі ў рэпертуар польскіх радыёстанцый. Сёння Паспяшальскія таксама граюць з дзецьмі, але колішнія хлопчыкі – гэта ўжо прафесіянальныя музыканты, якія маюць у сваёй творчай біяграфіі ўласныя аўтарскія альбомы.

Паспяшальскія – гэта вядомая марка на польскай музычнай сцэне. Яны рэалізуюць уласныя праекты ад джазу праз фольк да сучаснай музыкі. Супрацоўнічаюць з выдатнымі артыстамі, як Міхал Урбаняк, O.S.T.R., Voo Voo, 2TM, 23, Zakopower, Arka Noego, New Life M, Raz Dwa Trzy, Адам Струг, Daga Dana, Трыа Януша Прусіноўскага, Войцех Мазалеўскі і інш.

https://vod.tvp.pl/video/koncerty,koledy-pospieszalskich,28292164

Scheduled Музыка Падзея