5.02.2018 Літаратура, Мастацтва, Падзея

«ДЖОЗЭФ КОНРАД. ПАСАЖЫР З НАСТРОМА»

З радасцю паведамляем, што ў сувязі з зацікаўленасцю з боку наведвальнікаў, тэрмін літаратурна-мастацкай выставы «ДЖОЗЭФ КОНРАД. ПАСАЖЫР З НАСТРОМА», прымеркаванай да 160-годдзя з дня нараджэння знакамітага пісьменніка польскага паходжанння Джозэфа Конрада, падоўжаны да 5 лютага 2018 года

Адкрыццё выставы адбылося 14 лістапада 2017 года ў рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” 

Што яднае Марыю Дамброўскую з Квенцінам Таранціна?

Кінг Конга з “Часам Апакаліпсісу”?

Анджэя Вайду з “Чужым”?

Што яднае Стэфана Кінга з Бобам Дыланам і Айран Майдэн з Альфрэдам Хічкокам?

Адказ на гэтыя пытанні гучыць так — Джозэф Конрад.

Аўтар выставы Кшыштаф Астроўскі запрашае ў комікснае падарожжа па жыцці і творчасці аўтара “Лорда Джыма”. Выстава паказвае не толькі найважнейшыя факты з біяграфіі самага англійскага з польскіх і самага польскага з англійскіх пісьменнікаў, але таксама яго ўплыў на масавую культуру.

Адкрывае экспазіцыю серыя кадраў, сканцэнтраваная на галоўных фактах з жыцця і творчасці пісьменніка. З Бярдзічава праз Варшаву трапляем у Марсэль, затым − у Лондан, дзе Конрад спачатку абірае лёс марака, а пазней пісьменніка. Мы плывём з ім на караблях, знаёмімся з яго сям’ёй і кар’ерай.

Другая частка выставы паказвае ўплыў і прысутнасць Джозэфа Конрада ў масавай культуры – пісьменнік стаў ідэйным натхняльнікам для шэрага таленавітых майстроў. Яго творы экранізавалі сусветнавядомыя сцэнарысты і рэжысёры − Рыдлі Скот (тэлесерыял «Табу», назва касмічнага карабля «Настрома» ў кінастужцы «Чужы» адсылае да творчасці Конрада), Анджэй Вайда (фільм «Ценявая паласа»), Альфрэд Хічкок (фільм «Сабатаж»), Фрэнсіс Форд Копала (фільм «Час Апакаліпсісу») і інш.

Спадчынай Конрада натхняліся літаратурныя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі і аўтары папулярнай прозы, такія як Стэфан Кінг, кампазітары і музыканты − Боб Дылан і Айран Майдэн. Мастак Кшыштаф Астроўскі знаходзіць уплыў пісьменніка не толькі ў кіно і музыцы, але таксама ў оперы і камп’ютэрных гульнях.

Кшыштаф Астроўскі (1976 г.н.) – мастак-графік, рэжысёр, вакаліст рок-гурта «CoolKidsofDeath», выкладчык Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Лодзі (Польшча).

У Польшчы 2017 год аб’яўлены Годам Конрада. Гэта звязана не толькі з прамоцыяй творчасці аўтара “Лорда Джыма”, але таксама з распаўсюджваннем інфармацыі пра яго сувязь з Польшчай, пра якую не ўсе ведаюць. У свядомасці многіх, у тым ліку і ў Польшчы, Конрад – гэта англійскі пісьменнік. Гэта зразумела, паколькі ён пісаў па-англійску, а ўплыў яго кніг на англасаксонскую культуру не варта недаацэньваць. Але ж аўтар “Палоскі ценю” меў польскае паходжанне, лічыў сябе палякам і аказаў значны ўплыў на польскую культуру.

У адкрыцці выставы возьме ўдзел Пётр Жоландзь – каардынатар праектаў Цэнтра дакументацыі і даследавання творчасці Джозэфа Конрада (Кракаў).

Выстава створана на замову Інстытута кнігі (Кракаў) – нацыянальнай установы культуры, заснаванай Міністрам культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча. Pаймаецца прамоцыяй чытання ў Польшчы і за мяжой, фінансуе будаўніцтва і рэканструкцыю бібліятэк, развівае сетку “Дыскусійных клубаў кнігі”, аказвае фінансавую падтрымку выдання перакладаў польскай літаратуры на іншыя мовы свету.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Scheduled Літаратура Мастацтва Падзея