15.03.2018 - 13.05.2018 Гісторыя, Мастацтва, Падзея

Выстаўка “Браніслаў Пілсудскі (1866 -1918). З Сахаліна да Закапанэ. Этнаграфічнае падарожжа”

15 сакавіка 2018 г. а 17-ай гадзіне ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Браніслаў Пілсудскі (1866 -1918). З Сахаліна да Закапанэ. Этнаграфічнае падарожжа”.
 

У 2016 годзе адзначалася 150 гадавіна нараджэння Браніслава Пілсудскага (1866-1918). З гэтай нагоды Татраўскі Музей імя доктара Тытуса Халубіньскага ў Закапанэ падрыхтаваў часовую выставу, прысвечаную асобе гэтага незвычайнага чалавека – выгнанніка, выбітнага вучонага, даследчыка і музейшчыка. Цяперашні, ужо чацвёрты паказ выставы, праходзіць у Музеі гісторыі горада Мінска і гэтым разам прыпадае на сотую гадавіну смерці Браніслава Пілсудскага. Гэта выстава – вынік супрацоўніцтва Польскага Інстытута ў Мінску, Татраўскага музея ў Закапанэ і Музея гісторыі горада Мінска.

Браніслаў Пілсудскі нарадзіўся 2 лістапада 1866 года ў маёнтку Зулаў, што знаходзіцца ў свянцянскім (швянцоніскім) павеце ў Літве. У 1877 годзе сям’я Пілсудскіх пераехала ў Вільню. За ўдзел у змове, мэтай якой быў замах на цара Аляксандра ІІІ, расійскія ўлады прыгаварылі Браніслава Пілсудскага да смяротнага пакарання, якое пазней было заменена пятнаццаццю гадамі катаргі. Ён быў высланы на Сахалін, выспу катаржнікаў, дзе зацікавіўся культурай карэннага насельніцтва. Як навуковец-самавук ён даследаваў жыццё, мову, норавы, духоўную культуру і традыцыі плямён, што апынуліся ля мяжы вымірання, – айнаў, ніўхаў (гілякоў) і оракаў. Дзякуючы яго працы стала магчымым стварэнне асноў для важных этналагічных і моўных даследаванняў.

Пасля вяртання ў Польшчу Браніслаў Пілсудскі з перапынкамі жыў у Закапанэ (1906-1914), дзе даследаваў фальклор прытатраўскага рэгіёна, а таксама спрычыніўся да развіцця Татраўскага Музея імя доктара Тытуса Халубіньскага ў Закапанэ. Юльюш Збароўскі, шматгадовы дырэктар гэтай установы, бачыў у асобе Браніслава Пілсудскага першага ў Падгалі сучаснага этнографа, выбітнага музейшчыка і піянера этнаграфічных даследаванняў у рэгіёне і для рэгіёну.

Навуковую спадчыну Браніслава Пілсудскага цэняць вучоныя ўсяго свету, неаднаразова ладзіліся міжнародныя навуковыя сесіі, прысвечаныя яго дасягненням. З 1998 года выдаецца Збор твораў Браніслава Пілсудскага пад навуковай рэдакцыяй прафесара Альфрэда Францішка Маевіча.

Выстава “Браніслаў Пілсудскі. 1866-1918” паўстала са збораў Татраўскага музея імя доктара Тытутса Халубіньскага ў Закапанэ, Музея Юзафа Пілсудскага ў Сулеюўку, Гарадскога музеяў Жорах, Бібліятэкі Польскай акадэміі ведаў і Польскай акадэміі навук у Кракаве, Цэнтра татраўскай дакументацыі імя Зоф’і Радваньскай-Парыскай і Вітальда Хенрыка Парыскага Татраўскага нацыянальнага парка, а таксама з калекцый прыватных асоб.

Выстава працягнецца да 13 мая 2018 года.

from to
Scheduled Гісторыя Мастацтва Падзея