31.07.2018 Кіно, Падзея

Прэм’ера фільма “Ігнацый Дамейка. Доўгае вяртанне”.

31 ліпеня ў 19.00 у кінатэатры Silver Screen (ГЦ Dana Mall) адбудзецца прэм’ера фільма «Ігнацый Дамейка. Доўгае вяртанне». Ініцыятарам стварэння фільма стала студыя гістарычных фільмаў «Майстэрня Уладзіміра Бокуна». Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксей Раковіч.

Падзеі фільма ахопліваюць усе этапы жыцця персанажа, таму ролю Ігнація Дамейкі выконваюць адразу тры артысты: Уладзімір Кулажанка, Андрэй Аліферэнка (Ігнацій у сталасці), Іван Касцюкевіч (Ігнацій у дзяцінстве). Акрамя выканаўцаў ролі галоўнага героя, у фільме задзейнічаны Раман Падаляка, Аксана Чывялёва і Андрэй Саўчанка.

Вядома, гісторыю ствараюць асобы. І асоба Ігнація Дамейкі —падарожніка, навукоўцы, геолага, мінеролага, рэфарматара, мемуарыста — далёка не апошняя ў пантэоне вядомых белару-саў. Не толькі беларусаў: б ылы студэнт Віленскага ўніверсітэта і ўдзельнік паўстання 1830 года атрымаў званне Нацыяналь-нага героя Чылі, а адну з вуліц Сант’яга ўпрыгожвае яго пом-нік. Імя Ігнація Дамейкі захавалася для нашчадкаў у розных іпастасях: гэта і адкрыты ім мінерал дамейкіт, і малая планета (астэроід 2784 Дамейка), і названыя ў яго гонар горны хрыбет у Андах, горад у Чылі, а таксама некалькі раслін і нават выкапнё-вы слімак. Памятаюць даследчыка і на радзіме: у вёсцы Крупава Лідскага раёна ўсталяваны абеліск і створаны музей.

Scheduled Кіно Падзея