9.10.2018 Падзея, Тэатр

Спектакль “Жніво” Познаньскага Тэатра Танца

у рамках Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва ТэАрт

9 кастрычніка ў рамках міжнароднай праграмы  VIII Міжнароднага форуму тэтральнага мастацтва «ТЭАРТ» на сцэне Цэнтаральнага дома афіцэраў – спектакль «Жніво» Познаньскага тэатра танца, створаны Ігарам Гашкоўскім сумесна з харэографам Івонай Пасіньскай

Спектакль запрашае глядачоў акунуцца ў свет нацыянальнай польскай культуры. Дзеянні разгортваюцца ў сельскай мясцовасці: акцёры рухаюцца вакол нябачнага цэнтра. Гэты рух стварае атмасферу святкавання дня летняга сонцастаяння. Пастаноўка распавядае пра традыцыі ўборкі збожжа і пра тое, як цесна звязаны паміж сабой працэс вырошчвання ўраджаю з жыццем чалавека.

Пастаноўка «Жніво» адлюстроўвае тэмпераменты і характары польскай нацыі. Апавядальная схема харэаграфічнага спектакля заснавана на п’есе «Вяртанне Адысея» Станіслава Выспяньскага. Цікава, што мінскі глядач мае магчамасць паглядзець «Жніво» напапярэдні гадавіны 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Рэспублікі Польшча.

У спектаклі «Жніво» рэжысер Ігар Гашкоўскі зрабіў акцэнт на цесны, амаль інтымны кантакт паміж акцёрамі і аўдыторыяй. Таксама над спектаклем працавала харэограф Івона Пасіньска – тэатральны тэарэтык, мастацкі кіраўнік кампаніі Movements Factory. У якасці музычнага суправаджэння выкарастаны песенныя кампазыцыі польскага спевака і інструменталіста Адама Струга.

Польскі тэатр танца, які прывезе спектаклі «Жніво» і «CZTERDZIEŚCI», існуе з 1973 года, калі пад кіраўніцтвам Конрада Джэвіцкага група танцоўшчыкоў пачала ставіць уласныя пастаноўкі. Польскі тэатр прайшоў цікавы шлях развіцця: ад класічных балетаў да сучасных жанраў. Зараз тэатр сцірае любыя межы, як жанравыя, так і стылістычныя, выходзячы за рамкі традыцыйных выканальніцкіх форм.

Унікальнасць Польскага тэатра танца, які прывозіць спектаклі да мінскіх глядачоў, складаецца ў сінтэзе харэаграфіі і драматычнага мастацтва. Спектаклі будуць прадстаўлены ў рамках праграмы Інстытута Адама Міцкевіча «Культурныя масты» і пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

Арганізатары Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ»: Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ «Газпрам трангаз Беларусь». Форум праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадского выканаўчага камітэта.

Scheduled Падзея Тэатр