14.10.2018 Музыка, Падзея

Канцэрт гурта “Tekla Klebetnica” (Польшча)

14 кастрычніка (нядзеля) 2018 года ў 19.30 у Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску (пл. Свабоды, 9) адбудзецца канцэрт гуральскага калектыва з Польшчы TEKLA KLEBETNICA,  прымеркаваны да 40-ай гадавіны выбараў Папы Яна Паўла ІІ.

Арганізатары канцэрта – Польскі Інстытут у Мінску і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. 

Уваход вольны.

16 кастрычніка 1978 г. з балкона сабора Святога Пятра ў Рыме прагучалі памятныя словы: “Habemus Papam!” (“У нас ёсць Папа!”). Натоўп, які сабраўся на плошчы, са здзіўленнем пачуў вестку, што новым Пантыфікам абраны паляк, кракаўскі арцыбіскуп Караль Вайтыла. Ян Павел II стаў першым Папам, які паходзіў з Польшчы, і першым за апошнія пасля 455 гадоў Папам неітальянскага паходжання.

Папа Ян Павел ІІ нарадзіўся ў Вадавіцах у паўднёвай Польшчы, з дзяцінства любіў горы і гураляў. Пра сябе ён нават казаў: “Я з роду – чалавек гор”.

У 40-ю гадавіну абрання Яна Паўла ІІ Папам Рымскім у Мінску выступіць унікальны польскі калектыў “Tekla Klebetnica”. Гурт прадставіць музычную праграму ў стылі folk-crossover – спалучэнне традыцыйнага польскага і гуральскга фальклору з элементамі цыганскай і балканскай музыкі, класікі і джаза. Гурт “Tekla Klebetnica” існуе з 2006 года, у яго творчай біяграфіі шмат паспяховых канцэртаў у Польшчы і за мяжой, у тым ліку ў ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Іарданіі, Італіі, Францыі, Венгрыі, Узбекістана, Грузіі, Малдовы і многіх іншых краінах. У 2013 годзе музыкі здабылі 2-е месца ў вядомым польскім тэле-шоу “Маю талент”, а ў 2016 г. выпусцілі свой першы альбом пад назвай “Tekla Klebetnica Folk-красовер”.

“TEKLA KLEBETNICA”:

Anna Czupryn – скрыпка, вакал

Zygmunt Czupryn – акардэон

Stanisław Dudek – кантрабас

Уваход на канцэрт вольны.

Scheduled Музыка Падзея