18.10.2018 Музыка, Падзея

“Музыка польскага кабарэ” 20-30-х гг. ХХ ст.

Канцэрт ансамбля салістаў «Клаіск Авангард»

18 кастрычніка ў Камернай зале імя Р. Шырмы Беларускай дзяржўнай філармоніі адбудзецца канцэрт “Музыка польскага кабарэ” ў выкананні ансамбля салістаў “Класік-авангард”, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – заслужаны дзеяч мастацтаў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Байдаў
Музыкі запрашаюць Вас акунуцца ў незабыўную атмасферу старых польскіх кабарэ разам з легендарнымі кампазітарамі таго часу – Ежы Пецярбургскім, Генрыхам Варсам, братамі Голд, Анджэем Уластам, Фані Гардон.

Міжваеннае дваццацігоддзе ў Польшчы – час асаблівай актыўнасці творчых колаў. Менавіта тады на піку папулярнасці апынуўся новы для Польшчы жанр – кабарэ. Ад першых элітарных клубаў для багемы да вялікай сцэны, дзе даваенная публіка ўпершыню чула песні, якія потым сталі галоўнымі шлягерамі, а таксама напяваліся і насвістываліся на вуліцах.

Scheduled Музыка Падзея