8.11.2018 - 30.11.2018 Мастацтва, Падзея

Выстава “Знакі Незалежнасці. Полькія Грошы 1915-1939”.

8 лістапада 2018 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы “Знакі Незалежнасці. Полькія Грошы 1915-1939”.

На выставе “Знакі незалежнасці. Польскія грошы 1915–1939”, падрыхтаванай Падляскім музеем у Беластоку ў супрацоўніцтве з Польскім Інстытутам у Мінску і Нацыянальным гістарычным музем, мы прадстаўляем сотню банкнот і амаль дзвесце манет, якія ілюструюць сітуацыю на грашовым рынку польскіх земляў часоў ваенных дзеянняў (1914–1918), а таксама эвалюцыю валюты адроджанай польскай дзяржавы (1918-1939).
 

Крывавае супрацьстаянне Першай сусветнай вайны скаланула застылыя геапалітычныя асновы Еўропы і дало многім народам шанец на незалежнае дзяржаўнае існаванне. Сярод гэтых народаў апынуліся і палякі, якія ўжо з 1915 года, дзякуючы новым часовым плацежным сродкам, заявілі пра жаданне адрадзіць сваю Радзіму. Такую магчымасць ім далі самі захопнікі, якія спрабавалі здабыць прыхільнасць дэмаграфічна моцнага польскага народа. Яны рабілі гэта праз размяшчэнне надпісаў на роднай мове, а таксама праз выкарыстанне традыцыйнай патрыятычнай сімволікі. У 1918 годзе. Польшча канчаткова скінула кайданы няволі. Тады было прапанавана адзначыць гэту эпахальную падзею ўвядзеннем новай валюты пад назвай “лех”, але ад ідэі хутка адмовіліся на карысць глыбока ўкарэненага ў польскай традыцыі “злотага”. Складаныя пасляваенныя ўмовы прывялі да таго, што і гэты праект давялося адкласці. Пераходнай валютай была абраная дзейная ўжо два гады польская марка. Банкноты, выпушчаныя ў 1916 годзе, знаходзіліся ў абароце да 30 лістапада 1923 года.

Аднаўленне разбуранай краіны, і асабліва спроба ўзняць эканамічна адсталую ўсходнюю частку дзяржавы, не былі лёгкімі задачамі. Надзвычай актуальнай праблемай стала гіперінфляцыя. Марка імкліва губляла ў кошце, і трэба было прыняць хуткія захады для нармалізацыі сітуацыі. Каманда эканамістаў пад кіраўніцтвам Уладзіслава Грабскага (тагачаснага прэм’ер-міністра і міністра фінансаў), распрацавала план дзеянняў, сёння вядомы пад назвай “Рэформа Грабскага”. Дзякуючы біржавым умяшанням, курс польскай маркі стабілізаваўся. Пачалася арганізацыя Польскага Банка, а 14 красавіка 1924 года было выдадзена распараджэнне аб увядзенні новай валюты – злотага – ён дзяліўся на 100 грошаў і каштаваў 0,290322 г чыстага золата (раўнацэнна швейцарскаму франку). Неўзабаве выявілася, што сістэма занадта “дарагая” ў абслугоўванні, і тады ўлады прыступілі да стабілізацыйнай рэформы (1927-1932), якая, між іншага, знізіла кошт злотага ў золаце.

Шырокую палітру афіцыйных плацежных сродкаў дапаўняюць прыклады цікавых дасягненняў фальшываманетнага майстэрства эпохі, інструменты іх стварэння, а таксама шалі для кантролю арыгінальнасці манет.

Выстава працуе па 30 лістапада.

Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12

Панядзелак-пятніца: 10.00 – 19.00

Субота, нядзеля: 11.00 – 19.00

Тэлефон: 327-43-22

histmuseum.by

from to
Scheduled Мастацтва Падзея