30.05.2019 - 31.05.2019 Гісторыя, Падзея

“Мастацкая прастора Еўропы XIX-ХХ стагоддзяў і Станіслаў Манюшка: гісторыя, сучасны стан”

Міжнародны навукова-практычны форум

30-31 мая ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе Міжнародны навукова-практычны форум “Мастацкая прастора Еўропы XIX-ХХ стагоддзяў і Станіслаў Манюшка: гісторыя, сучасны стан”, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння кампазітара, пройдзе . Мэта форуму – усталяванне творчых і навуковых кантактаў з прадстаўнікамі навукі, культуры і мастацтва, абмеркаванне перспектыўных навукова-даследчых і грамадска-культурных праектаў. Мерапрыемства ахоплівае мастацтвазнаўчую, культуралагічную, краязнаўчую, сацыялагічную праблематыку, актуальныя навуковыя пытанні, звязаныя з новымі ракурсамі даследавання творчасці Станіслава Манюшкі, з вывучэннем культуры Беларусі ў еўрапейскім кантэксце. Да ўдзелу запрошаны вядучыя спецыялісты з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны, Казахстана, Малдовы. Плануюцца выступленні вучоных з Польскай акадэміі навук, Ягелонскага ўніверсітэта, Універсітэта імя Адама Міцкевіча, Вільнюскага ўніверсітэта і інш.

from to
Scheduled Гісторыя Падзея