1.08.2019 Гісторыя, Падзея

75-я гадавіна Варшаўскага паўстання

Онлайн выстава прысвечаная 75-й гадавіне Варшаўскага паўстання

У чацвер, 1 жніўня 2019 года, мы адзначаем 75-ую гадавіну Варшаўскага паўстання. Штогод у гэты дзень а 17-й гадзіне на варшаўскіх вуліцах гучаць сірэны. Горад спыняецца. Хвілінай маўчання жыхары Варшавы ўшаноўваюць памяць загінулых і ацалелых паўстанцаў. 

Штогод урачыстасці, прысвечаныя паўстанню, праходзяць па ўсёй Польшчы, але сталіца ўспамінае пачатак паўстання найбольш асаблівым чынам. Пра яго нагадвае “Гадзін W” — 17: 00. Угэты момант уключаюцца сірэнысігналізацыі і даецца аднахвілінны бесперапынны сігнал. Гарадскі транспарт, аўтамабіліі жыхары Варшавы спыняюцца, каб аддаць даніну памяці паўстанцам і забітымжыхарам горада.

Варшаўскае паўстанне ўспыхнула 1 жніўня 1944 года, доўжылася 63 дні да 3 кастрычніка 1944 года і стала самым свабодалюбівым парывам у гісторыі Другой сусветнай вайны. Амаль 50 тысяч паўстанцаў Арміі Краёвай уступілі ў барацьбу з Германіяй, якая акупіравала Польшчу з 1939 года.

Пры фактычнай пасіўнасці падраздзяленняў савецкай Чырвонай Арміі, якія знаходзіліся на другім баку Віслы, у няроўнай барацьбе паўстанцкіх сіл з сіламі нямецкіх нацыстаў, аддалі жыццё каля 16 000 паўстанцаў з АК і 150 000 ахвяр сярод польскіх мірных жыхароў. У выніку было знішчана таксама каля 25% забудовы левабярэжнай часткі Варшавы, а ўлічваючы пасляпаўстанчае выбурэнне горада, праведзенае немцамі да 16 студзеня 1945 года, нацыстамі было знішчана больш за 70% жылых дамоў і 90% гістарычных аб’ектаў.

ГАЛЕРЭЯ МУЗЕЯ ВАРШАЎСКАГА ПАЎСТАННЯ


Фота — Ежы Тамашэўскі

Scheduled Гісторыя Падзея