30.08.2019 - 13.09.2019 Музыка, Падзея

“Матэрыяльная і нематэрыяльная спадчына ЮНЕСКА ў краінах Усходняга Партнёрства”.

Выстава “Матэрыяльная і нематэрыяльная спадчына ЮНЕСКА ў краінах Усходняга Партнёрства”.
З 30 жніўня да 13 верасня ў памяшканні Мінскага аддзялення Саюза палякаў на Беларусі (вул. Кальварыйская, 1, аўд. 316Б) працуе выстава “Матэрыяльная і нематэрыяльная спадчына ЮНЕСКА ў краінах Усходняга Партнёрства”.

На экспазіцыі прадстаўлена 30 фотаздымкаў, якія паказваюць месцы, прадметы і людзей, звязаныя са спадчынай краін Усходняга Партнёрства. Сярод іншага, на фотаздымках можна ўбачыць Дзявочую вежу ў Баку, а таксама архітэктурны і культурны комплекс роду Радзівілаў у Нясвіжы.

Выстава была падрыхтавана ў межах Года еўрапейскай культурнай спадчыны — 2018. Выстава падкрэслівае тое, што Малдавія, Грузія, Арменія, Азербайджан, Украіна і Беларусь таксама робяць вялікі ўнёсак у еўрапейскую культуру.

5 верасня ў 18: 00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы і сустрэча з Дырэктарам Польскага Інстытута ў Мінску Цэзарым Карпіньскім, прысвечаная захаванню культурнай спадчыны. У межах сустрэчы Дырэктар Інстытута раскажа пра пачатак юбілейнага 25-га сезона дзейнасці Польскага Інстытута ў Мінску.
 
 
 
 
from to
Scheduled Музыка Падзея