Паказы мастацкага фільма "БОЖАЕ ЦЕЛА" (Польшча, Францыя, 2019, 116 хв.) ў рамках асноўнага конкурса ігравога кіно ў рамках ХХVI Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у Мінску.
7 лістапада (к/т “ЦЭНТРАЛЬНЫ”, 21: 45)
8 лістапада (к/т “ПІЯНЕР”, ВЯЛІКАЯ ЗАЛА ,17: 00)
Падчас знаходжання ў моладзевым папраўчым цэнтры 20-гадовы Даніэль перажывае духоўнае перамяненне. Ён марыць стаць святаром, але яго жаданне не можа спраўдзіцца праз судзімасць. Даніэля накіроўваюць на працу ў сталярню ў суседняе мястэчка. Дарогаю ён завітвае ў мясцовы касцёл і ўдае з сябе святара. З’яўленне ў парафіі маладога харызматычнага прапаведніка змяняе жыццё грамады: з падачы Даніэля мясцовыя жыхары пачынаюць пазбаўляцца калектыўнай траўмы, звязанай з трагедыяй, якая тут здарылася.
Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея
“Гісторыка-культурная спадчына яўрэяў Беларусі на працягу стагоддзяў”
І Міжнародная анлайн-канферэнцыя
28
06.2021
30
06.2021
Гісторыя, Падзея