7.11.2019 Кіно, Падзея

Фільм “ЦЕЛА БОЖАЕ” ў рамках МКФ “Лістапад”

Паказы мастацкага  фільма "БОЖАЕ ЦЕЛА"  (Польшча, Францыя, 2019, 116 хв.) ў рамках асноўнага конкурса ігравога кіно ў рамках ХХVI Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у Мінску.

7 лістапада /т “ЦЭНТРАЛЬНЫ”, 21: 45)
8 лістапада  (к/т “ПІЯНЕР”, ВЯЛІКАЯ ЗАЛА ,17
: 00)
Падчас знаходжання ў моладзевым папраўчым цэнтры 20-гадовы Даніэль перажывае духоўнае перамяненне. Ён марыць стаць святаром, але яго жаданне не можа спраўдзіцца праз судзімасць. Даніэля накіроўваюць на працу ў сталярню ў суседняе мястэчка. Дарогаю ён завітвае ў мясцовы касцёл і ўдае з сябе святара. З’яўленне ў парафіі маладога харызматычнага прапаведніка змяняе жыццё грамады: з падачы Даніэля мясцовыя жыхары пачынаюць пазбаўляцца калектыўнай траўмы, звязанай з трагедыяй, якая тут здарылася.

Scheduled Кіно Падзея