13.11.2019 Кіно, Падзея

Маладое польскае дакументальнае кіно

Конкурс нацыянальных кінашкол у рамках ХХVI Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»
МАЛАДОЕ ПОЛЬСКАЕ ДАКУМЕНТАЛЬНАЕ КІНО —  Конкурс нацыянальных кінашкол у рамках ХХVI Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» 
 
 
 

“На сувязі” (Польшча), рэж. Аляксандра Мацейчык 

Кшыштаф і яго жонка Віёла скіроўваюцца ў горы пакатацца на лыжах. Кшыштаф сляпы, і камунікуюць яны з жонкай праз блютус-гарнітуру на шлемах. Чым вышэй яны на канатным пад’ёмніку, тым больш мы даведваемся пра герояў. Калі схілы гор ахінае густы туман, ім даводзіцца шукаць адно аднаго — трэба ўвесь час заставацца на сувязі…

2018IDFA (Нідэрланды) — сусветная прэм’ера

2019 Кракаўскі МКФ (Польшча) — «Срэбны цмок» за лепшы дакументальны фільм

2019 МКФ «Пасланне да чалавека» (Расія) — прыз журы расійскай прэсы за лепшы дакументальны фільм

2019 МФ дакументальнага кіно «HotDocs» (Канада) — міжнародны конкурс

2019МКФ у Сіднеі (Аўстралія) — міжнародны конкурс

“Сіметрыя”  (Польшча), рэж. Даміян Касоўскі

Дакументальная прыпавесць. Даследчая станцыя на ўскрайку лесу, у яе калекцыі — больш за сем мільёнаў чучал жывёл.

ВАРШАЎСКАЯ КІНАШКОЛА

 “І мы зноў будзем шчаслівыя” (Польшча), рэж.  Кшыштаф Валжаньскі 

Страціўшы маці, дзеці намагаюцца падтрымаць адно аднаго, але жыццё ўжо не будзе такім, як раней. Рэжысёр дзеліцца з гледачамі цяжкай і шчымлівай гісторыяй сваёй сям’і.
2019 Кракаўскі МКФ (Польшча) — нацыянальны конкурс польскага кіно, прэм’ера
Фестываль кіно і мастацтваў «Два берагі» (Польшча) — дадатковы прыз самаму маладому рэжысёру
МКФ «DocLisboa» (Партугалія) — міжнародная прэм’ера

“Плаціна” (Польшча), рэж.Наталля Коняж 

Бацькаі сын калісьці разарвалі стасункі, а цяпер сустрэліся, каб правесці выхадныя ўгарах. Але іх вандроўка аказалася бязрадаснай. І п’яны бацька задае рытарычнае пытанне: «А што, ты думаў, будзе лёгка?»

2018 Кракаўскі МКФ (Польшча)

2019 МКФ «FEST — NewDirectors| NewFilms»(Партугалія) — ганаровая згадка

МКФ «Go Short» (Нідэрланды)

МФ дакументальнага кіно «ДОКер» (Расія)

Scheduled Кіно Падзея