24.11.2019 Музыка, Падзея

Арганны канцэрт у выкананні МІХАЛА КОЦАТА (Польшча)

у рамках XXIV Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі "Званы Сафіі"

24 лістапада а 15-й гадзіне ў Канцэртнай зале Сафійскага сабора ў Полацку адбудзецца арганны канцэрт у рамках XXIV Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі “Званы Сафіі”  у выкананні польскага арганіста МІХАЛА КОЦАТА.

Міхал Коцат — выпускнік Кракаўскай акадэміі музыкі па класе аргана і клавесіна, а таксама аспірантуры Музычнай акадэміі ў Катавіцах. Удасканальваў сваё майстэрства ў Фрайбургскай вышэйшай школе музыкі (Hochschule für Musik Freiburg), а ў 2018 годзе атрымаў званне доктара мастацтва.

Лаўрэат некалькіх арганных конкурсаў, двойчы быў стыпендыятам Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны РП, а ў 2015 годзе атрымаў стыпендыю “Маладая Польшча”, якая прысуджаецца за высокія дасягненні ў галіне мастацтва. У цяперашні час Міхал Коцат працуе ў Інстытуце музыкі на Факультэце Мастацтваў Універсітэта ў Зялёнай Гуры.

У праграме канцэрта: Г. Гендэль, В. А.  Моцарт, Ф. Мендэльсон-Бартольдзі, М. Дзюрыфле, Ж. Ален, І.С.Бах.

Scheduled Музыка Падзея